Акамтун
Акамтун (ісп.: Ocomtún; з юкатэкскай мовы мая — «каменная калона») — археалагічны помнік, размешчаны на тэрыторыі экалагічнага запаведніка Баламку ў муніцыпалітэце Калакмуль, штат Кампечэ, Мексіка. Прадстаўляе сабой рэшткі горада, раскінутыя на тэрыторыі больш за 50 гектараў. Быў знойдзены ў чэрвені 2023 года групай археалагічных даследаванняў пад кіраўніцтвам Івана Шпрайца з дапамогай аэрафотаздымкі і лазернага сканавання[1].
Славутасць | |
Акамтун | |
---|---|
ісп.: Ocomtún | |
18°50′17″ пн. ш. 89°52′26″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 600 |
Дата скасавання | каля мерк. 1000 |
Этымалогія
правіцьНазва звязана са шматлікімі цыліндрычнымі каменнымі калонамі на тэрыторыі былога горада[1].
Гісторыя
правіцьУ класічны перыяд цывілізацыі мая (250—1000 гг.н. э.) Акамтун быў важным рэгіянальным цэнтрам рэгіёну Tierras Bajas Centrales. Тут выяўлены керамічныя рэшткі, датаваныя познім класічным перыядам (600—800 гг. н. э.). Прыкладна ў 800—1000 гадах горад перажыў дэмаграфічны крызіс.
У чэрвені 2023 года Акамтум выяўлены навукоўцамі. Знаходка стала вынікам першага палявога сезона праекта пад назвай «Пашырэнне археалагічнай панарамы Цэнтральнай нізіны мая», ухваленага Нацыянальным інстытутам антрапалогіі і гісторыі , які знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры ўрада Мексікі. Кіраваў і каардынаваў мерапрыемствам археолаг Іван Шпрайц з Даследчага цэнтра славенскай акадэміі навук і мастацтва[2].
У склад групы ўваходзілі таксама спецыяліст па эпіграфіцы мая Актавіа Эспарса Ольгін, геадэзіст Алеш Марсеціч, настаўнік Атаста Флорэс Эсківель, археолагі Квінцін Эрнандэс Гомес і Вітан Вуяновіч, а таксама некалькі рабочых з бліжэйшых раёнаў і Нацыянальнага цэнтра паветрана-дэсантных даследаванняў. Рэшткі горада выяўлены пры даследаванні мясцовасці з дапамогай лазернага сканавання з паветра.
Апісанне
правіцьАб’ект размешчаны на высокім плато, акружаным шырокімі забалочанымі тэрыторыямі, асноўная плошча складае больш за 50 га. Тут размешчаны вялікія пабудовы з пірамідамі вышынёй больш за 15 метраў. Ёсць шматлікія круглыя каменныя калоны, якія меркавана былі часткай уваходаў у верхнія пакоі буйных будынкаў. Пабудовы акружаны рознымі групамі ўнутраных панадворкаў. Паміж двума асноўнымі будынкамі знаходзіцца комплекс, які складаецца з розных нізкіх і падоўжаных пабудоў, і пляцоўкі для гульні ў мяч.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Encuentran en México una antigua ciudad maya hasta ahora desconocida Medio: RT «TV-Novosti» Autor: Redacción Fecha: 21 de junio de 2023
- ↑ Descubren antigua ciudad maya en Campeche; la nombran Ocomtún, «columna de piedra» Medio: Boletín 384 de Coordinación Nacional de Difusión — Dirección de Comunicación — INAH del Gobierno de México Autor:Redacción Fecha: 20 de junio de 2023