Акарыцыды (ад ст.-грэч. ἄκαρι — клешч і лац. caedo — забіваю) — розныя хімічныя прэпараты для барацьбы з кляшчамі сельскагаспадарчых культур, прадуктаў, з паразітамі хатніх жывёл і птушкі. Акарыцыдныя апрацоўкі зон адпачынку з’яўляюцца неад’емнай складнікам прафілактыкі клешчавых інфекцый, такіх як клешчавы энцэфаліт і хвароба Лайма. Да акарыцыдаў адносяцца сера і розныя сера-, хлор-і фосфарарганічныя злучэнні, некаторыя пірэтроіды (цыперметрын) і антыбіётыкі (авермектын).

Літаратура

правіць