Акведук Валента
Акведук Валента (грэч. Υδραγωγείο του Δύναμο), Баздаган (турэцк.: Bozdoğan Kemeri) — акведук, які з’яўляецца часткай вадаправоднай сістэмы Канстанцінопаля. Размешчаны ў старой частцы Стамбула (Канстанцінопаля) на бульвары Атацюрка. Акведук з’яўляецца адным з сімвалаў горада.
Славутасць | |
Акведук Валента | |
---|---|
41°00′58″ пн. ш. 28°57′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Візантыйская архітэктура |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акведук пабудаваны ў перыяд кіравання імператара Валента прыблізна ў 368—375 гадах і з’яўляўся вельмі важным этапам у развіцці вадаправоднай сістэмы Канстанцінопаля — ён злучыў два гарадскія ўзгоркі горада. Яго першапачатковая даўжыня складала больш за 1000 метраў, а максімальная вышыня 26 метраў. У наш час захаваная частка акведука мае даўжыню 971 метр і максімальную вышыню 20 метраў (за кошт узняцця ўзроўню зямлі). Пры будаўніцтве выкарыстоўваліся камяні са сцен Халкідона. Па свінцовых трубах, пракладзеных па версе акведука, вада паступала ў горад аж да сярэдзіны XIX стагоддзя.
У наш час акведук з’яўляецца турыстычнай славутасцю Стамбула (Канстанцінопаля), пад ім праходзіць ажыўленая аўтамагістраль горада — бульвар Атацюрка.
Зноскі
Літаратура
правіць- Janin, Raymond (1964). Constantinople Byzantine(фр.) (2 ed.). Paris: Institut Français d'Etudes Byzantines.
- Mamboury, Ernest (1953). The Tourists' Istanbul. Istanbul: Çituri Biraderler Basımevi.