Алабамскі ўніверсітэт у Бірмінгеме

Алабамскі ўніверсітэт у Бірмінгеме (англ.: University of Alabama at Birmingham) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Бірмінгем ў штаце Алабама.

Алабамскі ўніверсітэт у Бірмінгеме
англ.: University of Alabama at Birmingham
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Alabama at Birmingham
Заснаваны 1969
Студэнты 18 698[1]
Размяшчэнне Бірмінгем, Алабама, ЗША
Сайт uab.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт прапануе 140 праграм навучання ў 12 акадэмічных каледжах і школах, якія вядуць да атрымання ступеняў бакалаўра, магістра, доктара і прафесійных кваліфікацый у гуманітарных, матэматычных, сацыяльных, паводніцкіх, прыродазнаўчых і фізічных навуках, бізнесе, адукацыі, тэхніцы і ахове здароўя, такіх як медыцына, стаматалогія, афтальмалогія, сястрынская справа і ахова грамадскага здароўя. Восенню 2020 года ва ўніверсітэт было залічана 22,5 тысячы студэнтаў з больш чым 110 краін свету.

Вучэльня з'яўляецца адным з найбуйнейшых акадэмічных універсітэцкіх медыцынскіх цэнтраў у Злучаных Штатах. Шпіталь універсітэта фінансуе праграмы ардынатуры па медыцынскіх спецыяльнасцях, у тым ліку ўнутраным хваробам, неўралогіі, фізічнай медыцыны і рэабілітацыі, хірургіі, радыялогіі і анестэзіялогіі.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа бізнесу
  • Школа стаматалогіі
  • Школа адукацыі
  • Школа інжынерыі
  • Школа прафесій аб здароўі
  • Школа медыцыны
  • Школа медсястрынства
  • Школа афтальмалогіі
  • Школа грамадскага здароўя
  • Ганаровы каледж
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць