Алабастран (лац.: Alabastron) — грушападобная або выцягнутая пасудзіна цыліндрычнай формы з акруглым дном. У адрозненне ад рытона, алабастран можа стаяць вертыкальна.

Шкляны алабастрон. II—I стст. да н. э.

Алабастраны выкарыстоўваліся для захоўвання араматычных рэчываў і вадкасцяў, пераважна жанчынамі. Мужчыны карысталіся ў аналагічных выпадках арыбаламі.

Узорам для формы алабастрана паслужыла форма ўсходніх сасудаў з Егіпта, якія там вырабляліся з алебастру, якому і абавязаны сваёй назвай.

Алабастраны знаходзілі пры раскопках некропаляў Кноса і Феста на востраве Крыт; яны датуюцца 1900—1300 гг. да н. э. і ўпрыгожаны ў палацавым стылі выявамі птушак, рыб і васьміногаў.

Спасылкі правіць