Алег Адольфавіч Валодзька

Алег (Адольф) Адольфавіч Валодзька (17 ліпеня 1946, в. Старчуны, Пастаўскі раён28 сакавіка 2019) — беларускі спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, кіраўнік-рацыяналізатар, грамадскі дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1988). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі.

Алег Адольфавіч Валодзька
Імя пры нараджэнні Адольф Адольфавіч Валодзька
Род дзейнасці калгаснік
Дата нараджэння 17 ліпеня 1946(1946-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 2019(2019-03-28) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

У 22 гады стаў старшынёй калгаса імя Суворава Пастаўскага раёна (у цяперашні час СВК «Навасёлкі-Лучай»). Стаўшы самым маладым кіраўніком, ён здолеў з адсталага калгаса зрабіць перспектыўную, квітнеючую гаспадарку, якую нязменна ўзначальваў больш за 40 гадоў[1]. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды правіць

Ганаровае званне Герой Сацыялістычнай Працы з узнагароджаннем Ордэнам Леніна і Залаты медалём «Серп і молат» прысвоена ў 1988 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Час гаспадароў : жыццё, справы, думкі старшыні калгаса : дакументальна-публіцыстычная аповесць / Міхась Герчык. ― Мінск, 1983.
  • Облик страны. Беларусь-2007 [Изоматериал] : имидж-календарь [настольный перекидной ежедневный] / руководитель проекта: Марина Тимохович. ― Минск, [2007?].
  • Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2010. (Форма имени: Адольф Адольфович Володько.)