Навасёлкаўскі сельсавет (Пастаўскі раён)
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Навасёлкі.
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пастаўскі раён |
Уключае | 47 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 560 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2155 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Савіцкі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Савічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Груздаўскага сельсавета[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 52 населеныя пункты[2]. 17 мая 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лукашова, сельсавет перайменаваны ў Лукашоўскі сельсавет. 27 верасня 1991 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў, наўзамен з Юнкаўскага сельсавета перададзены 35 населеных пунктаў. 24 жніўня 1992 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі, сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1560 чалавек[3], з іх 89,3 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 1,0 % — палякі[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 58. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.