Юнькаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ю́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Юнькі.

Юнькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 53 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Юнькі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 154
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Юнкаўскі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юнкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага 1-га сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Варапаеўскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Багданова, Жылінскія, Мар’янполле, Мацуры, Пухаўка і Скварцова)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Юнкаўскага сельсавета 50 населеных пунктаў[3]. 17 мая 1985 года ў склад сельсавета з Савіцкага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Агароднікі, Боцьвіны, Весялуха, Гогава, Захараўшчына, Калееўцы, Кубаркі, Курылавічы, Манькавічы, Міхнічы, Мястэчка, Русіны, Савічы і Сарочына)[4]. 27 снежня 1985 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Варапаеўскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў (Гаўрылавічы, Каралі, Карпавічы, Лучай, Надазер’е, Равы, Салаўіха і Скварцова)[5]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Курапольскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Васіліны-I і Чарэмушнікі Падзісенныя)[6]. 27 верасня 1992 года ў склад Лукашоўскага сельсавета перададзены 35 населеных пунктаў, наўзамен з Лукашоўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў. 24 жніўня 1992 года ў склад сельсавета з Курапольскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў. У 1990-я гады сельсавет перайменаваны ў Юнькаўскі сельсавет. 26 верасня 2002 года ў склад Курапольскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шыркаўскага сельсавета (12 вёсак: Аўласы, Дзеравянкі, Доўжа, Споры Вялікія, Кашыцы, Ліпнікі, Макараўцы, Рамелькі, Салаўі, Сіманькі, Шыркі, Яцавічы)[7]. 27 снежня 2019 года скасаваны хутары Белыя і Чыгуначная Казарма[8], 24 верасня 2024 года — вёска Тарасаўка[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (44 населеныя пункты) — 1052 чалавекі[10], з іх 83,2 % — беларусы, 12,8 % — рускія, 1,5 % — палякі[11]; паводле перапісу 2019 года (56 населеных пунктаў) — 1154 чалавекі[12].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 58. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 17 (1823).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  8. Решение Поставского районного Совета депутатов от 27 декабря 2019 г. № 74 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Поставского района Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  9. Решение Поставского районного Совета депутатов от 24 сентября 2024 г. № 33 Об упразднении сельского населенного пункта Поставского района Витебской области
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.