Алег Аляксеевіч Кузьмін
Алег Аляксеевіч Кузьмін (нар. 16 лістапада 1972, в. Гічыцы, Івацэвіцкі раён) — беларускі настаўнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Алег Аляксеевіч Кузьмін | |
---|---|
Нараджэнне |
16 лістапада 1972 (51 год) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 16 лістапада 1972 года ў в. Гічыцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура»; Акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Менеджар у сістэме адукацыі»[1].
Працаваў настаўнікам пачатковых класаў, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Івацэвіцкага раёна, дырэктарам Яглевіцкай сярэдняй школы, сярэдняй школы № 3 г. Івацэвічы[1].
Выбіраўся дэпутатам Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў[1].
Член партыі «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Івацэвіцкай акругі № 11. Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, падзячным пісьмом Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта, Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў, граматамі і падзякамі аддзела па адукацыі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта, ганаровай граматай прэзідыума Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, граматамі і падзякамі Івацэвіцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі[1].
Сям’я
правіцьЖанаты, мае дзвюх дачок[1].