Алег Валянцінавіч Ананьеў

паэт, мастацтвазнавец

Алег Валянцінавіч Ананьеў (нар. 12 верасня 1955, р.п. Мардова, Тамбоўская вобласць, РСФСР) — беларускі паэт, публіцыст, мастацтвазнавец[1].

Алег Валянцінавіч Ананьеў
руск.: Олег Валентинович Ананьев
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 верасня 1955(1955-09-12) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, публіцыст, мастацтвазнавец
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны[1].

Працаваў мастаком-афарміцелем у ВА «Гомсельмаш», рэферэнтам у Гомельскай абласной арганізацыі таварыства «Веды», дырэктарам Гомельскай галерэі мастацтваў Беларускага саюза мастакоў, настаўнікам выяўленчага мастацтва ў САШ № 61 г. Гомеля. Цяпер намеснік дырэктара па працы з грамадскасцю Гомельскай абласной бібліятэкі[1].

Член Гомельскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2] з 2005 года. Член Саюза беларускіх мастакоў[1] з 2003 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1999 года.

Жыве ў Гомелі[1].

Творчасць правіць

Піша на рускай мове. Аўтар шматлікіх аналітычных публікацый па праблемах сучаснай культуры, пра творчасць паэтаў, пісьменнікаў і мастакоў Гомельшчыны. Аўтар паэтычных зборнікаў «Няспраўджаныя сны» (1998), «Спавядальны кругагляд» (2007), удзельнік шматлікіх калектыўных выданняў («Анталогія сучаснай рускай паэзіі Беларусі» (Мінск, 2003); «І я жывое слова запішу…» (Гомель, 2003); «Форум» (Масква, 2006); «Славянскія званы» (Курск, 2006, 2007, 2008, 2009); «Міжрэчча» (Курск, 2005, 2006, 2007, 2008); «Святло шчымлiвай памяцi» (Гомель, 2006) і інш.)[1].

Аўтарскі зборнік «Спавядальны кругагляд» і калектыўны «Святло шчымлiвай памяцi» ілюстраваны фотаработамі Алега Ананьева. У 1999—2010 г.г. у Мінску, Гомелі, Мазыры адбыліся персанальныя фотавыставы Алега Ананьева: «Я бачу цішыню», «У стыхіі сонечнага фота», «Жаночыя лёсы», «Шматколерная Белая Русь»[1].

Артыкулы Алега Ананьева пра гомельскіх мастакоў і паэтах рэгулярна публікуюцца на старонках газет «Культура», «ЛіМ», іншых рэспубліканскіх, абласных перыядычных выданняў[1].

Сааўтар творчага праекта «Лікі мацярынства», пабудаванага на сінтэзе трох відаў мастацтваў: скульптура Валерыя Казлоўскага (член Беларускага саюза мастакоў, настаўнік САШ № 19 г. Гомеля) і асацыятыўная паэзія, мастацкая фатаграфія Алега Ананьева (2007 год, галерэя Г. Х. Вашчанкі)[1].

Узнагароды правіць

Лаўрэат Першага і Другога літаратурнага конкурсу імя Кірыла Тураўскага (2007, 2008). Дыпламант Міжнароднага конкурсу мастацкай фатаграфіі «Палессе — 2001»[1].

Зноскі