Алег Глебавіч Пенязькоў

Алег Глебавіч Пенязькоў (3 студзеня 1961, Мінск) — беларускі цеплафізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014, член-карэспандэнт з 2009), доктар фізіка-матэматычных навук (2004).

Алег Глебавіч Пенязькоў
Дата нараджэння 3 студзеня 1961(1961-01-03) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера цеплафізіка
Месца працы Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Узнагароды
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А. В. Лыкава
Медаль «За заслугі» Федэрацыі касманаўтыкі Расіі Медаль імя праф. Тсуошы Асанумы

Біяграфія правіць

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы ў галіне высокатэмпературнай цеплафізікі, газавай дынамікі, фізікі гарэння і выбуху. Атрымаў прынцыпова новыя вынікі аб эвалюцыі структуры дэтанацыйных хваль у газах, сфармуляваў крытэрыі межаў дэтанацыі і дэфлаграцыі ў трубах. Усталяваў рэжымы і механізмы распаўсюджвання хуткага гарэння ў гетэрагенных сістэмах, рэжымы і крытычныя ўмовы ўзгарання газаў пры сутыкненнях ударных хваль. Вызначыў кінетычныя характарыстыкі высокатэмпературнага акіслення і раскладання газападобных і вадкіх паліваў. Распрацаваў арыгінальныя метады дыягностыкі хуткацечных працэсаў, у тым ліку ў турбулентных патоках і нізкатэмпературнай плазме. Вынікі даследаванняў маюць вялікае значэнне для развіцця тэарэтычных уяўленняў аб нераўназначных працэсах у хімічна рэагуючых неаднародных патоках, вырашэння практычных праблем стварэння прамадакладных звышгукавых, дэтанацыйных рухавікоў, рухавікоў унутранага згарання, гарэлачных прылад, у галіне пажарнай і выбуховай бяспекі.

Член Міжнароднага інстытута гарэння, Міжнароднага інстытута ўдарных хваль, Міжнароднага Цэнтра па цепла- і масаабмене, Савета дырэктароў міжнароднага Інстытута дынамікі выбухаў і рэагуючых сістэм.

Аўтар больш за 270 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій (у тым ліку главы ў калектыўных манаграфіях), 8 патэнтаў.

Узнагароды правіць

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук імя акадэміка В. А. Капцюга (2009) за цыкл прац «Фізіка-матэматычнае апісанне ўзгарання і гарэння ў гамагенных, гетэрагенных і порыстых асяроддзях: тэорыя, эксперымент, дыягностыка». Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А. В. Лыкава (2012) за цыкл работ «Тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні радыяцыйна-газадынамічных працэсаў пры імпульсным уздзеянні на рэчыва».

Медаль «За заслугі» Федэрацыі касманаўтыкі Расіі (2014). Медаль імя праф. Тсуошы Асанумы японскага таварыства візуалізацыі (2016) за прызнанне выдатных дасягненняў у галіне візуалізацыі цячэнняў.

Асноўныя працы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць