Алег Рыгоравіч Арлоў

Алег Рыгоравіч Арлоў (18 ліпеня 1934, Старасакольнікі, Пскоўская вобласць — 22 красавіка 1995, Віцебск) — беларускі жывапісец.

Алег Рыгоравіч Арлоў
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 ліпеня 1934(1934-07-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1995(1995-04-22) (60 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Вучоба
Уплыў Май Вольфавіч Данцыг і Аляксандр Пятровіч Мазалёў
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 18 ліпеня 1934 года ў вёсцы Старасакольнікі Пскоўскай вобласці (Расія)[1].

Скончыў у 1958 годзе Рыжскае мастацкае вучылішча імя Я. Разенталя, у 1966 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М. Данцыга і А. Мазалёва. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года[1].

Выкладаў у 1966—1994 гадах на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года[1].

Творчасць

правіць

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, пейзажа, партрэта[1]. Эксперыментальны характар твораў спалучаецца са своеасаблівым асацыятыўна-імпрэсіяністычным бачаннем рэальнасці.

 
Жывапісны твор з калекцыі Полацкай мастацкай галерэі

Сярод работ: тэматычныя кампазіцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941—45» (1968), «Віцебшчына гераічная і працоўная» (1968)[2], «Дэманстрацыя», «Першы дзень міру»[1], «Памяці маці» (1974)[2], «Песні Чылі», «Клятва байцоў», «Вызваленне»[1]; пейзажы «Пейзаж у Лясковічах» (1970), «Лучоса» (1970), «Віцебск» (1970), «Каток у Віцебску» (1970), «Стары замак» (1980)[2], «Восень. Поўдзень», «Віцебшчына — азёрны край»[1], «Восень у Беліцы» (1981), «Зіма ў Здраўнёве» (1985), «Плошча Перамогі» (1990), «Стары Полацк» (1993); партрэты мастакоў А. Салаўёва (1980) і А. Мемуса (1980)[2], партрэты «Студэнт», «Маці», «Паэт»[1]; нацюрморты «Бэз» (1985), «Рамонкі» (1985) і інш[2].

Творы знаходзяцца ў Полацкім краязнаўчым музеі[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё ж з Арлоў Алег Рыгоравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. а б в г д е Цыбульский, М. Л. Орлов Олег Григорьевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.

Літаратура

правіць
  • Арлоў Алег Рыгоравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Цыбульский, М. Л. Орлов Олег Григорьевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.

Спасылкі

правіць