Алекса
Але́кса — валынскі дойлід другой паловы XIII стагоддзя, які пабудаваў шмат гарадоў і крэпасцей у княжанне ўладзіміра-валынскага князя Васілька Раманавіча[1][2].
Алекса | |
---|---|
![]() Помнік Алексу ў Камянцы | |
Род дзейнасці | горадабудаўнік |
Дата нараджэння | XIII стагоддзе |
У 1276 годзе Алекса быў пасланы князем Уладзімірам Васількавічам уверх па рацэ Лясной для выбару зручнага месца для крэпасці, якая будзе ахоўваць валынскія межы ад літоўскіх набегаў[1][2].
Алекса знайшоў такое месца і паставіў горад, які назвалі Камянец[1].
Меркаваныя праектыПравіць
Мяркуюць, што Алекса ў 1271—1289 гадах пабудаваў Камянецкую вежу ў драўляным замку[2]. Магчыма, таксама ўдзельнічаў у будоўлі царквы Святога Георгія ў Любамлі.
ПамяцьПравіць
У 1988 годзе ў Камянцы ўсталяваны помнік Алексы з зубрам працы скульптара Аляксандра Лышчыка. Ён стаў адным з сімвалаў горада.
ГалерэяПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Алекса // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 14.
- Глинский Антон Юзеф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29. — 737 с.
СпасылкіПравіць
- Церква св. Георгія (укр.)