Александрыйскі маяк

Александрыйскі маяк — адно з «Сямі цудаў свету».

Славутасць
Александрыйскі маяк
31°12′51″ пн. ш. 29°53′06″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль эліністычная архітэктура[d]
Архітэктар Састрат Кнідскі[d]
Дата заснавання каля 279 да н.э.
Дата скасавання 1480
Вышыня 137 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Александрыйскі маяк, гравюра 19 стагоддзя

У III стагоддзі да н.э. быў пабудаваны маяк, каб караблі маглі шчасна абмінуць рыфы на шляху ў александрыйскую бухту. Уначы ім дапамагала ў гэтым адлюстраванне полымя, а ўдзень — слуп дыму. Гэта быў першы ў свеце маяк, і прастаяў ён 1500 гадоў.

Востраў і маяк

правіць

Маяк быў пабудаваны на маленькім востраве Фарос у Міжземным моры, каля берагоў Александрыі. Гэты ажыўлены порт заснаваў Аляксандр Вялікі падчас наведвання Егіпту ў 332 да н.э. Будынак назвалі па імю вострава. На яго будаўніцтва, напэўна, спатрэбілася 20 гадоў, а завершаны ён быў каля 280 г. да н.э., у часы кіравання Пталамея II, цара Егіпту.

Тры вежы

правіць

Фароскі маяк складаўся з трох мармурных веж, якія стаялі на аснове з масіўных каменных блокаў. Першая вежа была прастакутнай, у ёй знаходзіліся пакоі, у якіх жылі працоўныя і салдаты. Над гэтай вежай размяшчалася малодшая, восьмікутавая вежа са спіральным пандусам, накіраваным у верхнюю вежу.

Накіраванне святла

правіць

Верхняя вежа формай нагадвала цыліндр, у якім гарэў агонь, які дапамагаў караблям шчасна дасягнуць бухты.

Агульная вышыня маяка — 115—135 метраў, яго святло было відаць на адлегласці 60 км (па іншых сведчаннях, да 100 км). Ніжняя частка ўяўляла сабой чатырохгранную прызму 60-метровай вышыні з квадратнай асновай, даўжыня боку складала 30 м. Ва ўнутраных памяшканнях захоўваўся розны інвентар, а плоскі дах, упрыгожаная па кутках велізарнымі статуямі Трытона, служыла асновай сярэдняй часткі. Гэта была 40-мятровая васьмігранная прызма-вежа, абліцаваная белым мармурам. Верхняя (трэцяя) частка маяка была збудаваная ў форме цыліндрычнай каланады — 8 калон неслі купал, увянчаны 7-мятровай бронзавай постаццю ўладара мораў Пасейдона (або статуя Зеўса Выратавальніка).

Адпаліраваныя бронзавыя люстэркі

правіць

Каб падтрымліваць полымя, патрабавалася вялікая колькасць паліва. Дрэва прывозілі па спіральным пандусу на калёсах, запрэжанымі коньмі або муламі. За полымем стаялі бронзавыя пласціны, якія накіроўвалі святло ў мора. З караблёў можна было бачыць гэты маяк на адлегласці да 50 км.

Згуба маяка

правіць

Да XII ст. н.э. александрыйская бухта настолькі запоўнілася глеем, што караблі больш не маглі ёю карыстацца. Маяк прыйшоў у заняпад. Бронзавыя пласціны, якія служылі люстэркамі, верагодна, пераплавілі на манеты. У XIV ст. маяк быў знішчаны землятрусам. Некалькімі гадамі пазней мусульмане выкарысталі яго абломкі, каб пабудаваць ваенны форт. Форт пасля не раз перабудоўваўся і дагэтуль стаіць на месцы першага ў свеце маяка.

Зноскі