Алексіцкі сельсавет
Але́ксіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Глінішча[1].
Алексіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Хойніцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Глінішча |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 905 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Алексічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Глінішчанскага, Княжыцкага, Моклішчанскага і Хвоінскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Юравіцкага раёна БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Хойніцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Глінішча[2]. 20 верасня 2011 года былі ліквідаваныя пасёлкі Засценак і Нарыманаў (да 1929 года — Міхалёў)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1271 чалавек[4], з іх 95,4 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[5]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 905 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Алексичский сельсовет / Госкартгеоцентр Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 сентября 2011 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.