Алена Альбертаўна Скрыпель

беларуская прадпрымальніца

Алена Альбертаўна Скрыпель — беларуская прадпрымальніца, старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі (з 2014 года).

Алена Альбертаўна Скрыпель
Род дзейнасці банкір, прадпрымальнік
Муж Аляксандр Беражны
Дзеці Валерый Скрыпель
Месца працы

Біяграфія правіць

Працавала ў банкаўскім сектары. У 1992 годзе звольнілася з пасады начальніка валютнага ўпраўлення Беларусбанка[1].

З’яўляецца дырэктарам ТАА «Беламаркет Хелена Валеры», якому належыць аднайменная сетка магазінаў бяспошліннага гандлю[2].

У лістападзе 2014 года абрана старшынёй Беларускай асацыяцыі гімнастыкі па прапанове віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова[3].

Муж — Аляксандр Беражны. Сын — Валерый, выпускнік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[4].

Узнагароды правіць

  • ганаровая грамата Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (2018)[5].

Зноскі