Алена Васілеўна Лісава

Алена Васілеўна Лісава (у дзявоцтве Казлоўская; нар. 11 лютага 1976, г. Мінск) — беларускі музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (2003), дацэнт (2013)[1].

Алена Васілеўна Лісава
Дата нараджэння 11 лютага 1976(1976-02-11) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці музыказнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася 11 лютага 1976 года ў горадзе Мінску. Скончыла Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. Глінкі, у 2000 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе Т. А. Цітовай па спецыяльнасці «Музыказнаўства», пасля там жа ў 2003 годзе пад яе кіраўніцтвам скончыла аспірантуру[1].

У 2003 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Неарамантычныя аспекты індывідуальнага кампазітарскага стылю: Шастаковіч, Дзянісаў, Шчадрын, Сільвестраў»[1].

У 1998—2008 гадах працавала загадчыцай літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь[1].

З 1 лютага 2008 года працавала загадчыцай Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі музыкі, з 1 лютага 2013 ‑ загадчыцай навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 1 студзеня 2012 года таксама працуе на пасадзе дацэнта кафедры тэорыі музыкі (унутраны сумяшчальнік), з 1 верасня 2020 — загадчыца кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: гісторыя і тэорыя беларускай музыкі 20 ст[1].

Узнагароды правіць

Мае падзяку Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Б. У. Святлова за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для сферы культуры і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання БДАМ (2012)[1].

Узнагароджана трэцяй прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2012/2013 навучальнага года (2013)[1].

Публікацыі правіць

Манаграфія:

  • Лисова, Е. В. Инструментальные концерты Галины Гореловой / Е. В. Лисова. ‑ Мн.: БГАМ, 2007. — 190 с.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Лісава Алена Васільеўна . Белорусская государственная академия музыки. Праверана 7 красавіка 2024.

Спасылкі правіць