Алена Паўлаўна Кесарава

фізіёлаг

Алена Паўлаўна Кесарава (5 кастрычніка 1910, Вільня — 17 сакавіка 1972, Мінск) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1960), прафесар (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Алена Паўлаўна Кесарава
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1910(1910-10-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1972(1972-03-17) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, вучоная
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1960)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Біяграфія правіць

Скончыла Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1931), Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1935).

Працавала ў Смаленскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1935, кафедра нармальнай фізіялогіі, асістэнт), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1948—1964 — на пастаяннай аснове, 1964—1972 — па сумяшчальніцтве, кафедра фізіялогіі і біяхіміі, дацэнт, у 1949—1964 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1964, кафедра фізіялогіі чалавека і жывёл, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: нервовыя і гумаральныя механізмы рэгуляцыі тонусу шкілетных мышцаў чалавека; уплыў заняткаў спортам на арганізм, які расце; касмічная фізіялогія.

Узнагароды правіць

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Безусловные и условные тонические рефлексы в их связи с двигательной деятельностью человека : автореферат диссертации … доктора биологических наук / Е. П. Кесарева. — Минск, 1959.
  • Кесарава Алена Паўлаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1975. — Т. 2. — С. 553.
  • Ке́сарава Алена Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Кесарева Елена Павловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 28—29.
  • Кесарева Елена Павловна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 123.
  • Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе : [70 лет]. — Минск, 2007. — Информация на с. 53, 102, 123, 262, 301, 302.