Алена Паўлаўна Ніякоўская
Алена Паўлаўна Ніякоўская (23 снежня 1936, Мінск — 17 жніўня 2020, Наваполацк[1]) — беларускі філосаф, педагог, літаратуразнавец, гісторык культуры.
Алена Паўлаўна Ніякоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 снежня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 2020 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Аляксандр Мечыслававіч Ніякоўскі[d] |
Род дзейнасці | філосаф, педагог, літаратуразнаўца, гісторык культуры |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладала з 1963 года ў Полацкім тэхнікуме Белкаапсаюза нямецкую мову, з 1974 года — у Полацкім дзяржаўным універсітэце нямецкую, англійскую, польскую, беларускую мовы, этыку, эстэтыку, релігіязнаўства, філасофію, педагогіку, псіхалогію, гісторыю культуры. Кандыдат філасофскіх навук (1984), дацэнт.
У 2-й палове 1960-х падтрымлівала перапіску з У. Караткевічам. У 1990-я гады актыўна брала ўдзел у дзейнасці Таварыства Вольных Літаратараў, у т.л. у «круглым стале» ТВЛ, прысвечаным пострамантызму (1995), матэрыялы якога друкаваліся ў літаратурна-філасофскім сшытку «ЗНО» (дадатак да газеты «Культура»).
Сын А. Ніякоўскай — Аляксандр Ніякоўскі , старшыня Наваполацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў (1991—1999) і старшыня Наваполацкага гарвыканкама (1991—1995).
Жыла ў Полацку.
Дзейнасць і творчасць
правіцьСфера навуковых інтарэсаў: даследаванне беларускай літаратуры, маральнае выхаванне студэнцкай моладзі, методыка выкладання ў вышэйшай школе, анталогія і тэорыя пазнання.
У 1984 годзе ў БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю «Параўнаўчы аналіз камуністычнага і хрысціянскага маральных ідэалаў асобы (метадалагічны аспект)»[2].
Даследавала творчасць М. Багдановіча, Я. Коласа, В. Ластоўскага, У. Караткевіча[3].
У выданні «Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў „Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый“» апублікаваны надрукаваны даклад А. Ніякоўскай «Да сістэмаўтваральнага вобраза ў архетыпным ладзе паэм „Новая зямля“ Я. Коласа і „Пан Тадэвуш“ А. Міцкевіча». У выданні «Albaruthenica» (№ 4, 1995) выйшаў яе артыкул «„Расійска-крыўскі слоўнік“ Вацлава Ластоўскага і беларуская нацыянальная ідэя».
Дэбютавала некалькімі вершамі ў часопісе «Нёман» у 2-й палове 1960-х. Друкавалася ў часопісах «Калосьсе», «Arche», газетах «Культура», «Новы час», у бюлетэні «Кантакты і дыялогі». Аўтар зборніка «Там, дзе буяла жыта» (2016), які апроч вершаў, перакладаў, літаратуразнаўчых прац і рэцэнзій змяшчае ўнікальныя лісты У. Караткевіча і Я. Брыля[3].
Перакладала з нямецкай і польскай моў.
Зноскі
- ↑ Пайшла з жыцця філосаф і літаратуразнаўца Алена Ніякоўская(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 22 жніўня 2020.
- ↑ Электронная библиотека диссертаций dslib.net
- ↑ а б Кроква В. Першая кніга Алены Ніякоўскай Архівавана 28 кастрычніка 2016. — racyja.com
Літаратура
правіць- Нияковская Елена Павловна // Кафедра мировой литературы и культурологии (1999—2004) / Полоцкий государственный университет. — Новополоцк, 2004. — С. 25—28.