Алена Фёдараўна Кудзіна
Алена Фёдараўна Кудзіна (нар. 26 красавіка 1964, Гомель) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Доктар тэхнічных навук (2013), прафесар (2017).
Алена Фёдараўна Кудзіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1964 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | хімік, матэрыялазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыла Універсітэт дружбы народаў імя П. Лумумбы (спецыяльнасць «Хімія», кваліфікацыя «Выкладчык хіміі, перакладчык з англійскай мовы», 1984), Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (аспірантура, спецыяльнасць «Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)», 1993; дактарантура спецыяльнасць «Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)», 2008).
Працавала ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (1987—2019; у 2004—2019 — вядучы навуковы супрацоўнік); Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 2019, будаўнічы факультэт, кафедра «Фізіка і хімія», загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: фізіка-хімічныя працэсы ўзаемадзеяння гетэрагенных і аргана-неарганічных сістэм; кампазіцыйныя матэрыялы; мікрахвалевая хімія.
Узнагароды
правіцьПерсанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Бібліяграфія
правіць- Физико-химические основы создания органосиликатных композитов технического назначения : диссертация … доктора технических наук : 05.16.09 : защищена 28.02.2013 : утверждена 19.06.2013 / Кудина Елена Федоровна. — Гомель, 2012.
- Химия и микробиология воды : учебное пособие для студентов высших учебных заведений по специальности «Водоснабжение, водоотведение и охрана водных ресурсов» / Е. Ф. Кудина, О. А. Ермолович, Ю. М. Плескачевский. — Гомель, 2010.
- Получение и свойства комбинированных эпоксидных покрытий / Е. Ф. Кудина // Вестник Фонда фундаментальных исследований. — 2017. — № 4. — С. 11—25.
- Вода — свойства, проблемы и методы очистки : монография / А. И. Буря, Е. Ф. Кудина. — Дніпропетровськ, 2006.