Алена Яўгенаўна Агафонава-Шох
Алена Яўгенаўна Агафонава-Шох (нар. 17 чэрвеня 1964, г. Мінск) — беларуская мастачка.
Алена Яўгенаўна Агафонава-Шох | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | габелен |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1982 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве і ў 1987 годзе Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мастак-тэхнолаг. Удзельніца мастацкіх выставак з 1988 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў г. Мінску.
Творчасць
правіцьПрацуе ў габелене. Асноўныя творы: «Мары дзяцінства», «За кулісамі», «Спадчына», «Антычныя матывы», «Раніца роднага горада», «Паўночная мелодыя», «Эдэм», «Госць з мінулага».
Літаратура
правіць- Агафонава-Шох Алена Яўгенаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.