Алтун-Ха, Altún Ha — умоўная назва горада цывілізацыі мая, які знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага Беліза прыкладна ў 50 км на поўнач ад горада Беліз і ў 10 км ад узбярэжжа Карыбскага мора. Алтун-Ха — сучаснае найменне, якое з'яўляецца перакладам на юкатэкскую мову назвы «Каменная сажалка», якую далі гэтаму месцу каланізатары. Старажытная назва горада невядома.

Старажытны горад
Алтун-Ха
Храм у Алтун-Ха
Храм у Алтун-Ха
17°45′00″ пн. ш. 88°20′00″ з. д.HGЯO
Краіна Цывілізацыя мая
Алтун-Ха (Зямля)
Алтун-Ха
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Найбольшым збудаваннем у Алтун-Ха з'яўляецца «Храм каменных алтароў» вышынёю 16 ​​м. Стылізаваная выява гэтага храма з'яўляецца фірменным знакам белізкага піва «Belikin». Археалагічная зона Алтун-Ха займае тэрыторыю каля 8 кв. км.

Гісторыя правіць

Археалагічныя даследаванні паказалі, што Алтун-Ха быў заснаваны каля 200 г. н.э., што прыкладна супадае з класічным перыядам месаамерыканскай гісторыі. Асноўная частка збудаванняў датуецца перыядам III—X стст. н.э., калі насельніцтва горада, верагодна, налічвала каля 10 тысяч чалавек. На мяжы 9—10 стст. магілы кіруючай эліты горада былі апаганеныя, што сведчыць, верагодна, аб паўстанні ў горадзе. Хоць Алтун-Ха быў населены і пасля гэтых падзей, новыя будынкі ў ім ўжо не будаваліся. Пакінуты большасцю насельнікаў цераз некаторы час, ён зноў адрадзіўся ў XII ст., пасля чаго канчаткова прыйшоў у заняпад і ператварыўся ў невялікую вёску земляробаў.

 
Від на зону археалагічных раскопак у Алтун-Ха, від знізу, Храм каменных алтароў

Археалагічныя даследаванні правіць

Каменныя блокі з мура старажытных збудаванняў былі пазней выкарыстаны для збудавання сучаснага пасёлка Рокстоўн-Понд (Rockstone Pond), бо горад не прыцягваў увагі даследчыкаў аж да 1963 года, калі Хал Бол (Hal Ball), спецыяліст па культуры мая, апублікаваў паведамленне аб існаванні ў гэтых месцах значнага паселішча эпохі мая.

У пачатку 1965 г. група археолагаў з Каралеўскага музея Антарыа пад кіраўніцтвам Дэвіда Пендэргаста пачала доўгачасовыя даследаванні, якія завяршыліся ў 1970 г. Адной з найбольш уражваючых знаходак іх групы была велізарная нефрытавая выява бажаства сонца, Кініч Ахау, якая ў цяперашні час лічыцца нацыянальным скарбам Беліза.

Спасылкі правіць