Альбан Брытанскі
Альбан (Албан, Албаній, Олбан) Брытанскі, Албан Веруламскі, лац.: Albanus, англ. Alban; каля 209—305) — першы святы мучанік Брытанскіх астравоў, адзін з трох святых разам з Ааронам і Юліем, шанаванне якіх захавалася з часоў Рымскай Брытаніі.
Альбан Брытанскі | |
---|---|
лац.: Albanus | |
Род дзейнасці | ваенны |
Дата нараджэння | III стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 305[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | хрысціянства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗгадванне аб мучаніцтве Альбана з'яўляецца адным з першых гістарычных сведчанняў аб хрысціянстве ў Брытаніі. Паводле паведамленняў гісторыкаў Гільдыя (VI стагоддзе) і Беды Вялебнага, Альбан загінуў падчас ганенняў на хрысціян 302—305 пры імператары Дыяклетыяне. Па іншых дадзеных яго смерць адносіцца да часу імператара Септымія Севера (каля 200) або імператара Дэцыя (249—251). Альбан быў рымскім ваяром. Звярнуўшыся ў хрысціянства пад уплывам святара Амфібала, якога ён хаваў падчас пераследу, Альбан быў асуджаны на смерць і абезгалоўлены ў горадзе Веруламіуме, цяпер — горад Сент-Олбанс, названы ў гонар святога.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118501364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
Літаратура
правіць- Niblett, Rosalind (2001), Verulamium: The Roman City of St Albans, Tempus Publishing Ltd, ISBN 0-7524-1915-3