Альберта Джакамеці
Альберта Джакамеці (іт. Alberto Giacometti; 10 кастрычніка 1901, Барганова, Стампа, Швейцарыя — 11 студзеня 1966, Кур, Швейцарыя, пахаваны ў Баргонава) — швейцарскі скульптар, жывапісец і графік, адзін з найбуйнейшых майстроў XX стагоддзя.
Альберта Джакамеці | |
---|---|
фр.: Alberto Giacometti | |
![]() | |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1966[5][6][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Giovanni Giacometti[d][7] |
Маці | Annetta Giacometti[d] |
Жонка | Annette Giacometti[d] |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, пісьменнік, дызайнер упрыгожванняў, літограф, рысавальнік, ілюстратар |
Жанр | абстракцыянізм[11][12], фігурка[d][12], анімалістычны жывапіс[d][12], жанравы жывапіс[12], пейзаж[12], партрэт[12] і нацюрморт[12] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сюррэалізм[12] |
Уплыў | Эміль Антуан Бурдэль |
![]() |
Біяграфія і творчасць
правіцьДжакамеці нарадзіўся 10 кастрычніка 1901 года ў акрузе Барганава швейцарскай камуны Стампа ў сям’і мастака Джавані Джакамеці. Цікавасць да мастацтва ўзнікла ў Альберта ў раннім дзяцінстве, калі ён пачаў займацца лепкай і жывапісам. У 1919—1920 гадах навучаўся жывапісу ў Жэневе, у Школе прыгожых мастацтваў і ў Школе мастацтваў і рамёстваў па класе скульптуры. У 1920 і 1921 гадах падарожнічаў па Італіі, дзе пазнаёміўся з класікай італьянскага мастацтва і помнікамі Старажытнага Рыма.
З 1922 года жыў і працаваў у Парыжы, дзе зблізіўся з Андрэ Брэтонам, Луі Арагонам, Пікаса, Міро, Максам Эрнстам, Сартрам, Бекетам і інш. Вучыўся ў студыі Гранд Шам’ер у Парыжы (1922—1925) у Э. А. Бурдэля. Летнія месяцы праводзіў у Швейцарыі.
Раннія працы Джакамеці выкананы ў рэалістычнай манеры, аднак у Парыжы ён адчуў уплыў кубізму («Торс», 1925; «Персанажы», 1926—1927), захапляўся мастацтвам Афрыкі, Акіяніі, старажытнай Амерыкі («Галава», 1925), 1926; «Жанчына-лыжка», 1926).
Публікаваўся ў часопісе «Сюррэалізм на службе рэвалюцыі». У 1927 яго працы былі прадстаўлены ў Салоне Цюільры, першая персанальная выстава адбылася ў 1932. Скульптура гэтых гадоў («Жанчына-лыжка», 1926; «Клетка», 1930; «Жанчына з перарэзаным горлам», 1932; «Сюррэалістычны стол») злучае элементы кубізму з архаічнай пластыкай Акіяніі, снаявіднай фантастыкай, агрэсіяй і эратызмам. У 1930 годзе далучыўся да групы сюррэалістаў і быў яе актыўным членам на працягу некалькіх гадоў. У гэтыя гады ён стварыў цэлы шэраг скульптур, якія назваў «скульптурамі ў клетцы». Найбольш вядомыя работы гэтага цыкла — «Палац у чатыры гадзіны раніцы» (1923—1933) і «Гадзіна слядоў, або Падвешаны шар» (1930—1931). Сам Джакамеці называў свае працы «прадметамі сімвалічнага дзеяння».
У 1935 годзе мастак кінуў сюррэалізм і адрокся ад усіх сваіх твораў, звязаных з гэтым перыядам, назваўшы іх «поўным тупіком».
Пасля Другой сусветнай вайны, гады якой Джакамеці пражыў у Жэневе, ён прыходзіць да новай, больш гуманістычнай манеры ў скульптурах, партрэтнага жывапісу і графіцы.
У пасляваенны перыяд Джакамеці быў адзначаны многімі, уключаючы Сартра і Жэнэ, як выдатны мастак-экзістэнцыяліст.
Зноскі
- ↑ Alberto Giacometti
- ↑ Alberto Giacometti // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00073345
- ↑ а б http://vocab.getty.edu/page/ulan/500118871
- ↑ а б https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11904811p
- ↑ Gazette de Lausanne, Peuple vaudois, Gazette de Lausanne et Journal suisse — 1966. — ISSN 1010-206X
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 22 студзеня 2025.
- ↑ https://assets.moma.org/documents/moma_catalogue_165_300204621.pdf Праверана 27 студзеня 2025.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Giacometti, Alberto // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ ARTIC — Art Institute of Chicago.
- ↑ а б в г д е ё ж RKDartists