Альберт Кацярынавіч Кавас
Альберт Кацярынавіч Кавас (12 снежня 1800, Санкт-Пецярбург — 22 мая 1863, Пецяргоф) — італьянскі і расійскі архітэктар, будаўнік тэатраў, акадэмік архітэктуры (1846).
Альберт Кацярынавіч Кавас | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1800 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1863[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Бацька | Catterino Cavos[d] |
Маці | Camilla Baglioni[d][2] |
Дзеці | Caesar Cavos[d] і Camilla Cavos[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург, Масква |
Архітэктурны стыль | позні класіцызм, эклектыка |
Найважнейшыя пабудовы | Марыінскі тэатр у Санкт-Пецярбургу |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альберта (Альберт) Кавас нарадзіўся ў Пецярбургу, скончыў матэматычнае аддзяленне універсітэта ў Падуі. Вярнуўшыся ў Расію ў 1829 годзе, быў накіраваны ў дапамогу К. І. Росі.
12 ліпеня 1830 года А. К. Кавас стаў архітэктарам Пажаскага корпуса; у 1832 годзе заняў пасады архітэктара Таварыства высакародных дзяўчын і Екацярынінскага вучылішча; у 1834 — архітэктара Паштовага ведамства, у 1838 — архітэктара Дэпартамента дзяржаўнай маёмасці. Акрамя таго, выконваў прыватныя заказы, напрыклад, аздабляў фасад дома Пашкова.
Самай вядомай яго працай у Пецярбургу стаў Марыінскі тэатр, пабудаваны ў 1860 годзе. У 1853—1856 гадах Кавас кіраваў аднаўленнем маскоўскага Вялікага тэатра.
Зноскі
- ↑ Alberto Cavos // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альберт Кацярынавіч Кавас
- Энцыклапедыя Санкт-Пецярбурга
- Санкт-Пецярбургскія асамблеі Архівавана 20 лістапада 2011.