Альбяртас Шыменас

Альбяртас Шыменас (лат.: Albertas Šimėnas; нар. 17 лютага 1950 года) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, у 1991 годзе на працягу некалькіх дзён займаў пасаду прэм’ер-міністра Літвы.

Альбяртас Шыменас
прэм’ер-міністр Літвы
10 студзеня 1991 — 13 студзеня 1991
Папярэднік Казіміра Прунскене
Пераемнік Гядзімінас Вагнорус
Міністр эканомікі і інавацый Літвы[d]
30 мая 1991 — снежань 1992
Нараджэнне 17 лютага 1950(1950-02-17) (74 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык, выкладчык універсітэта
Месца працы

З 1972 года вывучаў эканоміку і матэматыку ў Вільнюскім універсітэце. У 1981 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук.

У 19721984 гадах працаваў у Навукова-даследчым інстытуце эканомікі і планавання народнай гаспадаркі Дзяржплана Літоўскай ССР. Потым да 1989 года быў выкладчыкам Вільнюскага будаўнічага інстытута. У 1989 годзе стаў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі Акадэміі навук Літвы.

24 лютага 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. Быў адным з падпісантаў Акту аб аднаўленні Літоўскай дзяржавы ад 11 сакавіка 1990 года.

11 студзеня 1991 года, пасля адстаўкі ўрада Казіміры Прунскене, стаў прэм’ер-міністрам. Аднак ён знік, калі войскі СССР ўвайшлі ў Вільнюс і акружылі некаторыя будынкі дзяржаўнай адміністрацыі. У гэтай сітуацыі Сейм 13 студзеня 1991 года даручыў місію фарміравання ўрада Гядзімінасу Вагнорусу. Альбертас Шыменас з’явіўся на наступны дзень, ён не ставіў пад сумнеў страту пасады, і з мая 1991 па снежань 1992 года ўжо быў простым міністрам эканомікі ў новым кабінеце міністраў.

Пасля заканчэння дэпутацкай кадэнцыі з 1992 па 1996 год ён быў намеснікам дырэктара навукова-даследчага інстытута эканомікі і прыватызацыі. У 1994 годзе вярнуўся да палітычнай дзейнасці, далучыўшыся да партыі літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў, ад імя якой праз два гады зноў быў абраны ў Сейм. У 19962000 гадах быў старшынёй парламенцкага камітэта эканомікі, а ў 19972000 гадах — намеснікам старшыні камітэта па еўрапейскіх справах.

Ён няўдала ўдзельнічаў у парламенцкіх выбарах 2000 года і на выбарах у Еўрапарламент у 2004 годзе. Пасля адышоў ад палітыкі, заняўшы кіруючыя пасады ў Літоўскай чыгунцы, дзе быў дырэктарам па развіцці з 2000 года і намеснікам генеральнага дырэктара з 2007 года.

Пры гэтым ён заставаўся сябрам партыі хрысціянскіх дэмакратаў, а пасля ўз’яднання ў 2008 годзе ўступіў у Саюз Айчына, ад імя якога ў тым жа годзе беспаспяхова ўдзельнічаў у парламенцкіх выбарах.

Зноскі