Альмінская нізіна

Альмінская нізіна (укр.: Альминська низовина) — нізіна на паўднёвым захадзе Крымскага паўвострава[1].

Альмінская нізіна
Размяшчэнне Крым

Паверхня слабанахіленая з паўночнага ўсходу (ад даліны ракі Салгір) на паўднёвы захад у бок Каламіцкага заліва Чорнага мора; з поўдня абмежавана перадгорнымі хрыбтамі; на ўсходзе — Сімферопальскае ўзвышша. Плошча каля 1650 км². Пераважныя вышыні 50—100 м.

У геалагічным плане гэта ўпадзіна-сінекліза, запоўненая пластамі неагенавых, палеагенавых і мелавых адкладаў агульнай магутнасцю 1800 м. Нізіна пакрыта тоўшчай рыхлых парод з пяскоў і чырвона-бурых глін неагенавага куяльніцкага ярусу і суглінкаў чацвярцічнага ўзросту. Іх магутнасць ад 2 да 25 м. Паверхня складзена з пяскоў, суглінкаў і глін.

Сакскае возера.

У межах Альмінскай нізіны — даліны рэк Альмы, Качы, Булганака-Заходняга; шэраг салёных азёр (Сасык, Сакскае возера, Кызыл-Яр), з якіх здабываюць соль і лекавыя гразі. Выяўлены запасы мінеральных вод. Тут знаходзіцца Альмінскі артэзіянскі басейн з прэснымі падземнымі водамі добрай якасці.

Расліннасць прадстаўлена кавыльна-тыпчаковым і палынным стэпам, большая частка тэрыторыі разарана пад збожжавыя і тэхнічныя культуры, сады і вінаграднікі.

Зноскі правіць

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура правіць

  • Кузнецов О. Г. Альминська низовина Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1. (укр.)