Альфонса Тафт
Альфонса Тафт (англ.: Alphonso Taft; 5 лістапада 1810 — 21 мая 1891) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, ваенны міністр ЗША (1876), генеральны пракурор ЗША (1876—1877), бацька 27-га прэзідэнта ЗША Уільяма Говарда Тафта.
Альфонса Тафт англ.: Alphonso Taft | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
8 сакавіка 1876 — 22 мая 1876 | ||||
Прэзідэнт | Уліс Грант | |||
Папярэднік | Уільям Белкнап | |||
Пераемнік | Джэймс Кэмеран | |||
| ||||
1876 — 1877 | ||||
Партыя | ||||
Адукацыя |
| |||
Дзейнасць | адвакат, дыпламат, суддзя, палітык, бізнесмэн | |||
Месца працы | ||||
Член у | ||||
Нараджэнне | 5 лістапада 1810[2][3] | |||
Смерць | 21 мая 1891[2][3] (80 гадоў) | |||
Пахаванне | ||||
Дынастыя | Taft family[d] | |||
Бацька | Peter Rawson Taft[d] | |||
Маці | Sylvia Howard[d] | |||
Жонка | Louise Taft[d] | |||
Дзеці | Charles Phelps Taft[d], Уільям Говард Тафт, Henry Waters Taft[d], Гарацый Датан Тафт[d], Peter Rawson Taft[d], Samuel Davenport Taft[d] і Frances Louise Taft[d] | |||
Аўтограф | ![]() | |||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Тоуншэндзе (штат Вермонт). Скончыў ў 1833 годзе Ельскі каледж, дзе са сваім аднакурснікам Уільямам Гантынгтанам Расэлам арганізаваў тайнае таварыства Чэрап і косці. У 1835—1837 гадах быў настаўнікам у Ельскім ўніверсітэце. Скончыў Школу права Ельскага ўніверсітэта. У 1838 годзе прыняты ў калегію адвакатаў у штаце Канектыкут. У 1839 годзе пераяжджае ў Цынцынаці (штат Агаё). Быў членам гарадскога савета Цынцынаці, членам апякунскіх саветаў універсітэта Цынцынаці і Ельскага ўніверсітэта.
У 1866—1872 гадах быў членам Вярхоўнага суда Цынцынаці, пасля займаўся адвакацкай практыкай. У перыяд прэзідэнцтва Уліса Гранта уваходзіў ва ўрад. У 1876 годзе быў ваенным міністрам ЗША, у 1876—1877 гадах — генеральным пракурорам ЗША.
У 1879 годзе ўдзельнічаў у выбарах на пасаду губернатара штата Агаё, але прайграў Чарльзу Фостэру.
У 1880-х гадах знаходзіўся на дыпламатычнай службе. У 1882—1884 гадах быў паслом ЗША ў Аўстра-Венгрыі, у 1884—1885 гадах паслом ЗША ў Расіі.