Альфонса IV (кароль Леона)

кароль Леона (925—931)
(Пасля перасылкі з Альфонса IV Леонскі)

Альфонса IV Манах (ісп.: Alfonso IV el Monje; каля 899 — 933) — кароль Астурыі і Леона ў 925931 гадах, сярэдні сын караля Ардонья II.

Альфонса IV Манах
Alfonso IV el Monje
Сцяг Кароль Леона
925 — 931
Папярэднік Альфонса Фрайлас
Пераемнік Раміра II
Сцяг Кароль Галісіі
929 — 931
Папярэднік Санча I Ардоньес
Пераемнік Раміра II
Нараджэнне каля 899
Смерць жнівень 933
манастыр Сан-Хуліян, Леон
Месца пахавання
Род Астур-леонская дынастыя[d]
Бацька Ардонья II Леонскі
Маці Эльвіра Менендэс
Жонка Анека Санчэс
Дзеці Ардонья IV Злы, Альфонс
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць кароль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Кіраванне правіць

Пасля смерці ў 924 годзе Ардонья II яго каралеўства перайшло не да яго сыноў: Санча, Альфонса і Раміра, а было далучана да ўладанняў яго малодшага брата Фруэлы II, які, такім чынам, аб'яднаў у сваіх руках кіраванне трыма каралеўствамі — Леонам, Галісіяй і Астурыяй. Калі ў 925 годзе Фруэла II памёр, каралём стаў яго сын Альфонса Фрайлас. Аднак сыны Ардонья II у гэтым жа годзе паднялі мяцеж супраць новага караля, матывуючы свае правы на прастол тым, што іх бацька быў старэйшым братам Фруэлы II. Абапіраючыся на падтрымку галісійскага дваранства, на прадстаўніцах знатных сямействаў якога былі жанатыя Санча і Раміра, і духавенства (асабліва біскупа Сант’яга-дэ-Кампастэла Херменгільда), а таксама на дапамогу караля Навары Санча I Гарсеса, братам удалося выцесніць Альфонса Фрайласа з Леона, а ў 926 годзе і з Галісіі.

Пасля адмовы старэйшага брата Санча I Ардоньеса заняць прастол Леона, каралём тут быў абвешчаны Альфонс пад імем Альфонса IV. Яго каранацыя адбылася ў Леоне 12 лютага 926 года. Сам Санча заняў прастол Галісіі. Раміра атрымаў графства Візеу.

Кіраванне Альфонса працякала ў міры з братамі. Пра гэта сведчаць дароўныя хартыі, падпісаныя Альфонсам IV, Санча I і Раміра, а таксама праведзены ў снежні 927 года ў Сарыя сейм знаці і духавенства ўсіх трох каралеўстваў: Леона, Галісіі і Астурыі. З маўрамі таксама не было такіх вялікіх сутыкненняў, якія былі пры каралі Ардонья II.

У 929 годзе, пасля смерці старэйшага брата, бяздзетнага караля Галісіі Санча I Ардоньеса, Альфонс IV аб'яднаў у сваіх руках уладу над усімі ўладаннямі свайго бацькі.

У 931 годзе, пасля смерці сваёй жонкі Анекі Санчэс, Альфонс прыняў рашэнне пакінуць прастол. На сейме знаці Каралеўства Леон, які адбыўся ў Саморы, ён саступіў прастол свайму малодшаму брату Раміра II і сышоў у манастыр Саагун. Аднак праз год ён нечакана раскаяўся ў сваім рашэнні, сышоў з манастыра і паспрабаваў, скарыстаўшыся адсутнасцю караля ў сталіцы, ізноў вярнуць сабе трон. Яго спроба скончылася няўдачай: ён быў захоплены Раміра II у Саморы і адпраўлены ў манастыр Сан-Хуліян у Руіфорка, дзе і сканаў у 933 годзе.

Сям'я правіць

Кароль Альфонс IV c 923 года быў у шлюбе з Анекай Санчэс (памерла ў чэрвені 931 года), дачкой караля Навары Санча I Гарсеса. У іх было 2 сыны: Ардонья IV Злы (каля 926962), кароль Леона (958959), і Альфонс, які памёр у дзіцячым узросце.

Литература правіць

Спасылкі правіць