Альфонса I Каталік
Альфонса I Каталік (ісп.: Alfonso I) (693 — 757) — кароль Астурыі, які кіраваў у 739—757 гады.
Альфонса I Alfonso I de Asturias | ||
![]() | ||
Мармуровая статуя Альфонса I працы Хуана Парцэля на Пласа Арыенце ў Мадрыдзе | ||
| ||
---|---|---|
739 — 757 | ||
Папярэднік | Фавіла | |
Пераемнік | Фруэла I | |
Дзейнасць | воін | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | 693[1] ці 695[2][3] | |
Смерць | 757[4][5]
| |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Астур-леонская дынастыя[d] | |
Бацька | Педра Кантабрыйскі[d] | |
Жонка | Эрмесінда Астурыйская[d] | |
Дзеці | Адасінда[d], Вімарана[d], Маўрэгата[d], Фруэла I Бязлітасны і unknown daughter (?)[d] | |
Альфонса I, таксама вядомы як Каталік (ісп.: el Católico), быў сынам герцага Кантабрыі Педра. Чалавек набожны і адважны, зрабіўшыся каралём, ён значна пашырыў межы сваёй дзяржавы: далучыў да Астурыі ўсё прымор'е да зямлі баскаў, перайшоў праз горы на поўдзень і ўзяў горад Луга ў вярхоўях ракі Міньё. Затым разам з сынам Фруэлай, ён заваяваў землі паміж Міньё і Дуэра. Хуткімі набегамі ў розных кірунках Альфонс знішчаў і выгнаў мусульман, спусташаў іх вобласці, адводзіў хрысціян на поўнач краіны і пасяляў у тых заваяваных гарадах, уладу над якімі спадзяваўся ўтрымаць пад сабой. Сваёй кіпучай дзейнасцю, заснаваннем шматлікіх гарадоў і цэркваў, Альфонс набыў каханне народа і духавенства Іспаніі, і так заслужыў мянушку «Кароль-каталік».
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Asturias & Leon, kings (англ.)