Фруэла I Бязлітасны
(Пасля перасылкі з Фруэла I)
Фруэла I Бязлітасны (ісп.: Fruela I el Cruel) (?—768) — кароль Астурыі, які кіраваў у 757—768 гг. Сын караля Альфонса I і Гермесінды.
Фруэла I Жорсткі Fruela I el Cruel | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
757 — 768 | |||
Папярэднік | Альфонс I | ||
Пераемнік | Аўрэліё | ||
Дзейнасць | воін | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 722[1] | ||
Смерць | 14 студзеня 768
| ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Астур-леонская дынастыя[d] | ||
Бацька | Альфонса I Каталік | ||
Маці | Эрмесінда Астурыйская[d] | ||
Жонка | Мунія Увекуіс[d] | ||
Дзеці | Альфонса II Астурыйскі | ||
Фруэла ўступіў на прастол пасля смерці свайго бацькі. Па характары яго апісваюць як чалавека падазронага і жорсткага.
Яго кіраванне прайшло ва ўмацаванні гарадоў для абароны іх ад арабаў, якія аб'ядналіся пад уладай Абдэрахмана, і падаўленні ўнутраных мецяжоў. Народ не любіў Фруэлу, аддаючы перавага яго брату Вілірану. Падазраючы яго ў жаданні захапіць уладу, а таксама жадаючы забяспечыць прастол свайму сыну, кароль забіў брата сваёй рукой, але неўзабаве пасля гэтага сам стаў ахвярай змовы.
Акрамя ўсяго іншага, Фруэле таксама прыпісваецца заснаванне горада Аўеда, будучай сталіцы Астурыі, у 761 г.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1017516308 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Каралеўства Астурыя | ||
Папярэднік Альфонса I |
Кароль Астурыі 757—768 |
Пераемнік Аўрэліё |