Альфонса I Каталік

Альфонса I Каталік (ісп.: Alfonso I) (693 — 757) — кароль Астурыі, які кіраваў у 739757  гады.

Альфонса I Каталік
ісп.: Alfonso I
манарх Астурыі
739 — 757
Папярэднік Фавіла[d]
Пераемнік Фруэла I Бязлітасны
Нараджэнне 705[1]
Смерць 757[2][3]
Месца пахавання
Род Астур-леонская дынастыя[d]
Бацька Педра Кантабрыйскі[d][4]
Маці невядома
Жонка Эрмесінда Астурыйская[d][5]
Дзеці Адасінда[d], Вімарана[d], Маўрэгата[d][4] і Фруэла I Бязлітасны[4]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфонса I, таксама вядомы як Каталік (ісп.: el Católico), быў сынам герцага Кантабрыі Педра. Чалавек набожны і адважны, зрабіўшыся каралём, ён значна пашырыў межы сваёй дзяржавы: далучыў да Астурыі ўсё прымор'е да зямлі баскаў, перайшоў праз горы на поўдзень і ўзяў горад Луга ў вярхоўях ракі Міньё. Затым разам з сынам Фруэлай, ён заваяваў землі паміж Міньё і Дуэра. Хуткімі набегамі ў розных кірунках Альфонс знішчаў і выгнаў мусульман, спусташаў іх вобласці, адводзіў хрысціян на поўнач краіны і пасяляў у тых заваяваных гарадах, уладу над якімі спадзяваўся ўтрымаць пад сабой. Сваёй кіпучай дзейнасцю, заснаваннем шматлікіх гарадоў і цэркваў, Альфонс набыў каханне народа і духавенства Іспаніі, і так заслужыў мянушку «Кароль-каталік».

Зноскі

  1. а б https://www.boe.es/biblioteca_juridica/abrir_pdf.php?id=PUB-DH-2021-233
  2. Alfonso I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alfònso I (re delle Asturie) // Sapere.itDe Agostini Editore, 2001.
  4. а б в Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць