Альфонс Аляксандр Козел-Паклеўскі

Альфонс-Аляксандр Козел-Паклеўскі (польск.: Alfons Aleksander Koziełł-Poklewski; 4 ліпеня 1891, Таліцы, Пермская губерня — памёр 9 лістапада 1962, в. Айвер, Англія) — прамысловец і дыпламат.

Альфонс-Аляксандр Козел-Паклеўскі
Alfons Aleksander Koziełł-Poklewski
Герб «Козел»
Герб «Козел»
Нараджэнне 4 ліпеня 1891(1891-07-04)
Смерць 9 лістапада 1962(1962-11-09) (71 год)
Месца пахавання
Род Козел-Паклеўскія
Бацька Вінцэнт Козел-Паклеўскі
Маці Марыя Козел-Паклеўская
Жонка Зоя Козел-Паклеўская (Стэкль)
Дзеці Вінцэнт Козел-Паклеўскі, Раман Козел-Паклеўскі, Аляксандр Козел-Паклеўскі
Веравызнанне каталік
Адукацыя
Дзейнасць дыпламатыя[1] і прамысловасць[1]
Узнагароды
афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»

Біяграфія

правіць

Быў сынам Вінцэнта Козел-Паклеўскага, прамыслоўцы, сябры маскоўскай дзяржаўнай рады, і Марыі Козел-Паклеўскай, унукам Альфонса Козел-Паклеўскага. Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел» Скончыў Пецярбургскую класічную гімназію ў 1910 г. і матэматычна-фізічны факультэт Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1914 г. атрымаў ступень кандыдата навук. Служыў у расійскім войску падчас І сусветнай вайны. Атрымаў падчас службы чын ротмістра, быў узнагароджаны ордэнамі Святой Ганны і Святога Уладзіміра.

У 1918 г. быў саветнікам расійскага пасольства ў Лондане, дзе дасягнуў вельмі высока становішча пры двары. Працаваў у Ліквідацыйнай камісіі да спраў Каралеўства Польскага. Уваходзіў у склад польскай эканамічнай дэлегацыі падчас Парыжскай мірнай канферэнцыі. 2 ліпеня 1919 года ажаніўся з Зояй Стэкль, унучкай знакамітага дыпламата Эдуарда Стэкля, які падпісваў угоду аб продажы Расіяй Аляскі. Зоя была ганаровай дамай Марыны, княжны Кенту, і выхавацелькай яе дзяцей. Сведкамі на іх вяселлі былі князь Дзмітрый Раманаў (1891—1942, адзін з забойцаў Распуціна) і граф Юзаф-Альфрэд Патоцкі. У Альфонса-Аляксандра з Зояй было трое сыноў; Раман (1920—1926), Аляксандр (1925—1966) і Вінцэнт (1929—2018).

У 1920-я гады быў камерцыйным саветнікам пасольства II Рэчы Паспалітай у Лондане. У 1933 г. ён стаў сябрам рады праўлення, а ў 1936 г. генеральным дырэктарам Śląskіе Kopalnіе і Cynkownі S.A. у Катавіцах. Быў сябрам прэзідэнцкага камітэта Саюза польскай горна-металургічнай прамысловасці. Прадстаўляў Сілезскія шахты і заводы цынкавання ў Гандлёва-прамысловай палаце ў Катавіцах, прымаючы ўдзел у працы падкамітэта па прамысловасці і гандлю. У 1937 г. стаў сябрам Сілезскага інстытута ў Катавіцах.

У 1939 г. выехаў з сям’ёй да Англіі, дзе арганізоўваў дапамогу польскім бежанцам. Быў віцэ-прэзідэнтам польскага Чырвонага крыжа. Стасуецца ў коле лонданскага эмігранцкага тыднёвіка «Wіаdomośсі», падтрымліваў кантакты з Мечыславам Грыдзеўскім, таксама і з палітыкамі, у тым ліку з прэзідэнтам Эдвардам Рачынскім і генералам Уладзіславам Андэрсам. Уваходзіў у раду кіраўніцтва Польскага інстытута Сікорскага і польскай бібліятэкі ў Лондане. 15 студзеня 1948 года атрымаў брытанскае грамадзянства.

Зноскі

правіць
  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

правіць
  • Wielki świat, wielka polityka 1940—1951. Korespondencja Józefa Potockiego i Alika Koziełł-Poklewskiego w opracowaniu i z komentarzami Jerzego Jakubowicza — Józef Potocki, Alik Koziełł-Poklewski, Kraków, Wydawnictwo Literackie, 2015.
  • Jerzy Jaros, Koziełł-Pokłewski Alfons Aleksander (1891—1962), Polski Słownik Biograficzny, t. 14, Wrocław-Warszawa-Kraków 1968—1969, s. 621—622.
  • Poklewski-Koziełł Alfons Aleksander, w: Czy wiesz kto to jest? pod red. Stanisława Łozy, Warszawa 1938, s. 583.