Уладзіслаў Андэрс
Уладзіслаў Альберт Андэрс (польск.: Władysław Albert Anders; 11 жніўня 1892, Блонне каля Кросневіц, Кутнаўскі павет — 12 мая 1970, Лондан) — генерал броні (генерал-лейтэнант) польскай арміі, польскі ваенны і палітычны дзеяч, камандаваў асобнымі польскімі фарміраваннямі ў час Другой сусветнай вайны (гл. Армія Андэрса (2-гі Польскі корпус)), галоўнакамандуючы польскімі сіламі на Захадзе (1945).
Уладзіслаў Андэрс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Władysław Anders | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Эдвард Бернард Рачынскі (1954-1972) Томаш Арцішэўскі (1954—1955) Тадэвуш Бур-Камароўскі (1956—1966) Раман Адзяжынскі (1966—1968) Станіслаў Мглей (1968—1969) Альфрэд Урбанскі (1969—1972) |
||||||
Нараджэнне |
11 жніўня 1892 |
||||||
Смерць |
12 мая 1970 (77 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Irena Anders[d] | ||||||
Дзеці | Anna Maria Anders[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | афіцэр, палітык | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы |
![]() ![]() |
||||||
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
||||||
Род войскаў | кавалерыя | ||||||
Званне | |||||||
Камандаваў | 2-гі Польскі корпус | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся на землях, што ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. Бацька Альберт Андэрс — аграном, працаваў адміністратарам маёнткаў, маці Эльжбета. Бацькі былі немцамі па паходжанні, пратэстанцкага веравызнання.
Навучаўся ў варшаўскай рэальнай гімназіі. Пасля на палітэхніцы ў Рызе. З 1913 года ў расійскім войску. Скончыў кавалерыйскую школу афіцэраў рэзерву. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне, як паручнік драгунаў. Кіраваў швадронам. Быў тройчы паранены. У 1917 годзе скончыў скарочаныя курсы Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. Браў удзел у фарміраванні аддзелаў Першага Польскага Корпуса, якім камандаваў Юзаф Доўбар-Мусніцкі. Пасля капітуляцыі корпусу перад немцамі, вярнуўся дахаты і далучыўся да Войска Польскага. Шэф штабу Арміі Велікапольскай у велікапольскім паўстанні 1919 года. Пад час польска-бальшавіцкай вайны 1920 года камандываў 15 Палком познанскіх уланаў.
У кастрычніку 1921 года навучаўся ў Вышэйшай ваеннай Школе (Ecole Superieure de Guerre) у Парыжы. Вярнуўся ў Польшчу ў 1924 годзе і быў прызначаны шэфам штабу Генеральнага Інспектара Кавалерыі. З лістапада 1925 — камендант Варшавы. Пад час майскага перавароту — шэф штаба ўрадавых войскаў. У 1928—1939 гадах камандзір Крэсовай, а пасля Навагрудскай Брыгады Кавалерыі, камандзір гарнізона Баранавічы. Адтуль накіраваўся на вайну 1939 года.
Падчас прабівання Арміі Познань і Памор’е да Варшавы адмовіўся выконваць загад пра абарону Кампіноскай пушчы, матывуючы тым, што брыгада панесла вялікія страты. З 12 верасня 1939 года камандуючы аператыўнай групай кавалерыі. Пасля цяжкіх баёў пад Міньскам Мазавецкім і Тамашовам Любельскім яму пашчасціла прабіцца на поўдзень. Здолеў расфарміраваць групу кавалерыі на малыя групы, якія мусілі прабівацца да Венгрыі. Прабіваючыся разам з адной такой групай 29 верасня ў ваколіцах Самбара, Андэрс, двойчы паранены, трапіў у савецкі палон.
Утрымліваўся ў львоўскім шпіталі, пасля ў вязніцы Львова. 29 лютага 1940 года вывезены ў Маскву ў цэнтральную вязніцу НКУС на Лубянцы. Пад час 22-месячнага побыту быў на допытах шмат разоў. Адмовіўся ад прапановы аб службе ў Чырвонай арміі. Вызвалены пасля пачатку савецка-нямецкай вайны.
З 4 жніўня 1941 года ствараў Польскія Узброеныя Сілы ў СССР. Пасля эвакуацыі летам 1942 войска і 20 тысяч грамадзянскіх (уратаваных з вязніц і лагероў) да Ірана, стаў камандуючым Польскай Арміі на Усходзе (Іран, Палесціна) і 2 Польскага Корпуса, якім кіраваў у італьянскай кампаніі (бітва пад Монтэ-Касіна). З 2 кастрычніка 1944 да 5 мая 1945 года выконваў абавязкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Польскіх Сілаў.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў Андэрс