Эдвард Рачыньскі

(Пасля перасылкі з Эдвард Бернард Рачынскі)

Э́двард Бэ́рнард Рачы́ньскі (польск.: Edward Bernard Raczyński; 19 снежня 1891 — 30 ліпеня 1993) — польскі палітык, дыпламат, пісьменнік, прэзідэнт Польшчы (у выгнанні) у перыяд 19791986 гадоў. Доўгажыхар: пражыў 101,5 год (на момант пачатку прэзідэнцтва — 88 гадоў, на момант заканчэння — 95).

Эдвард Рачыньскі
польск.: Edward Bernard Raczyński
Нараджэнне 19 снежня 1891(1891-12-19)[1][2][…]
Смерць 30 ліпеня 1993(1993-07-30)[2][5][…] (101 год)
Род Рачынскія[d]
Бацька Edward Aleksander Raczyński[d]
Маці Роза з Патоцкіх[d]
Жонка Aniela Mieczysławska[d] і Joyous Markham[d][8]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар навук
Дзейнасць дыпламат, палітык, пісьменнік, гісторык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[7] і дыпламатыя[7]
Узнагароды
Knight Grand Cross of the Order of the British Empire кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Румыніі Вялікі крыж ордэна Трох зорак камандор ордэна Зоркі Румыніі Knight Grand Cross of the Order of Pius IX‎ Ордэн Данеброг кавалер Вялікага крыжа ордэна Данеброга ордэн Белага арла Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Граф, паходзіў з вядомага вялікапольскага роду Рачыньскіх герба Налеч. Яго бацькам быў Эдвард Аляксандр Рачыньскі, а маці Ружа Патоцкая (была таксама замужам за Уладзіславам Красінскім). Быў братам Рогара Адама Рачыньскага, таксама зводным братам Караля Рогара Рачыньскага, а таксама Адама Красінскага.

Навучаўся ў Кракаве, дзе жыў у рэзідэнцыі «пад Авенамі», у доме бабулі Адама Патоцкага. Пасля яе смерці разам з сям'ёй пераехаў на вуліцу Бальнічную непадалёк тэатра. Спачатку вучыўся разам з братам Рогарам дома, што было звычайнай практыкай у польскіх земствах. Затым (з пятага класа) наведваў II Ліцэй імя караля Яна III Сабескага ў Кракаве.

Вучыўся юрыдычным дысцыплінам у Лейпцыгу, вучыўся таксама ў лонданскай Школе палітычных навук, быў доктарам права Ягелонскага ўніверсітэта.

У 1919 годзе пачаў працу ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы. Працаваў у дыпламатычных прадстаўніцтвах у Капенгагене, Лондане і Жэневе.

З 1932 года прадстаўляў Рэспубліку як пастаянны дэлегат пры Лізе Нацый у Жэневе (прабыў на гэтай пасадзе амаль тры гады).

Праз два тэрміны паўнамоцтваў з 1934 года аж да адмовы ад прызнання ўрада Польшчы ў выгнанні 5 ліпеня 1945 года быў паслом Польшчы ў Лондане. Імем польскага ўрада падпісваў польска-брытанскі саюзны дагавор. У 19411943 быў міністрам замежных спраў Польшчы ў выгнанні. Да вайны быў прыхільнікам санацыі.

Арганізатар, таксама разам з Уладзіславам Андэрсам і Томашам Арцішэўскім член Савета Трох, створанага ў 1954 годзе з-за апазіцыі перад Аўгустам Залескім, які не жадаў саступаць пасаду прэзідэнта. Яго склад змяняўся шэсць разоў, аднак пастаянным яе членам быў Эдвард Рачыньскі.

Пасля 7-гадовага тэрміна прэзідэнцкіх паўнамоцтваў (1979—1986) сышоў у адпаведнасці з папярэднім абвяшчэннем, як і яго папярэднік, з пасады главы дзяржавы.

Заснаваў у 1990 годзе Фонд Рачыньскіх у Познані і перадаў яму Рагалінскую галерэю пры Нацыянальным музеі, у якім ён заставаўся фактычным уладальнікам. У склад галерэі ўвайшлі больш за 300 карцін, скульптур, іншых прадметаў мастацтва, а таксама палац і парк у Рагаліне.

У якасці Прэзідэнта Польшчы быў кавалерам Ордэна Белага Арла.

Пахаваны ў Рагаліне.

Сям’я правіць

Быў тройчы жанаты. Першай яго жонкай была англічанка Джойс Маркхем (1902—1931). Шлюб заключаны ў Лондане ў 1925 годзе, але яна рана памерла. Дзяцей ад першага шлюбу не было.

Другой жонкай стала Цэцылія Ярашыньская (1906—1962), з якой Рачыньскі ажаніўся ў 1932 годзе. У іх было трое дочак:

  1. Ванда (нар. 1933) замужам за Рышардам Дзямбіньскім;
  2. Вірыдзянна (нар. 1935) замужам за Ксаверыем Рэем;
  3. Катажына (нар. 1939).

У 1991 годзе ў Лондане 100-гадовы Рачыньскі абвянчаўся з Анеляй Лільпап (нар. 1910), дачкой вядомага варшаўскага архітэктара Францішка Лільпапа.

Быў апошнім прадстаўніком па мужчынскай лініі польскага роду Рачыньскіх, таму што ні яго пляменнікі, ні ён сам не пакінулі сыноў.

Зноскі

  1. Count Edward Bernard Andre Maria Raczynski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Edward Bernard Raczynski // GeneaStar
  3. http://untoldlondon.org.uk/articles/read/poles_in_london_history
  4. а б http://pid.gov.pl/en/history/biographies/edward-raczynski
  5. Edward Raczyński // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
  6. http://www.derekcrowe.com/post.aspx?id=87
  7. а б в г Czech National Authority Database Праверана 16 студзеня 2024.
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.