Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт
Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (лат.: Rīgas Tehniskā universitāte) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Рыга, Латвія.
Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (РТУ) | |
---|---|
Rīgas Tehniskā universitāte | |
Арыгінальная назва | Rīgas Tehniskā universitāte |
Міжнародная назва | Riga Technical University |
Заснаваны | 1862 |
Тып | дзяржаўная тэхнічная ВНУ |
Краіна | |
Размяшчэнне | Латвія, Рыга |
Сайт | rtu.lv |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРодапачынальнікам Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта можна лічыць заснаваны ў 1862 годзе ўказам расійскага імператара Аляксандра ІІ Рыжскі палітэхнікум. Гэта была першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Латвіі.
У 1896 годзе ўказам Мікалая ІІ Рыжскі палітэхнікум быў перайменаваны ў Рыжскі політэхнічны інстытут. У 1918 годзе ўсе факультэты інстытута былі ўключаныя ў толькі што створаны Латвійскі ўніверсітэт. Сваю дзейнасць інстытут аднавіў у 1958 годзе. У 1990 годзе Рыжскі політэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт.
Факультэты
правіцьУ склад універсітэта ўваходзяць наступныя факультэты:
- Архітэктурны факультэт
- Будаўнічы факультэт
- Факультэт інжынернай эканомікі і кіравання
- Факультэт камп’ютэрных навук і інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт матэрыялазнаўства і прыкладной хіміі
- Факультэт машынабудавання, транспарту і аэранаўтыкі
- Факультэт электронных і гуманітарных тэхналогій навучання
- Факультэт электронікі і тэлекамунікацый
- Факультэт энергетыкі і электратэхнікі
Спасылкі
правіць- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.