Альфонс Козел-Паклеўскі

Альфонс Козел-Паклеўскі (польск.: Alfons Koziełł-Poklewski, руск.: Альфонс Фомич Поклевский-Козелл; 1809, Быкаўшчына, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 28 жніўня 1890, Быкаўшчына, Лепельскі павет) — прамысловец, мецэнат.

Альфонс Козел-Паклеўскі
Alfons Koziełł-Poklewski
Альфонс Козел-Паклеўскі
Альфонс Козел-Паклеўскі
Герб «Козел»
Герб «Козел»
Нараджэнне 1809(1809)
Быкаўшчына, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя
Смерць 28 жніўня 1890(1890-08-28)
Быкаўшчына, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя
Род Козел-Паклеўскія
Бацька Томаш Козел-Паклеўскі
Маці Ганна Козел-Паклеўская (Шпінкоўна)
Жонка Анэля Козел-Паклеўская (Рымша)
Дзеці Альфонс Козел-Паклеўскі (1851—1916), Вінцэнт Станіслаў Козел-Паклеўскі, Катарына Козел-Паклеўская (1856-?), Ганна-Антаніна фон Рызенкампф (Козел-Паклеўская) (1860—1818 снежня 1908 года), Юзаф Казімір Козел-Паклеўскі (1862—1925), Ян Козел-Паклеўскі (1864/65—1925), Станіслаў Козел-Паклеўскі (1868—1939)  (руск.).
Веравызнанне каталік
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Нарадзіўся ў 1809 г. у маёнтку Быкаўшчына Лепельскага павета Віцебскай губерні, цяпер вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці.

Скончыў Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча і працягнуў адукацыю ў Віленскім універсітэце, але не скончыў вышэйшую адукацыю, бо з прычыны беспасрэднага ўдзелу або ўскоснай датычнасці студэнтаў і выкладчыкаў да вызваленчага паўстання 1831 года імператар Мікалай I сваім рэскрыптам ад 1 мая 1832 года зачыніў універсітэт. Пасля чаго пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе працаваў чыноўнікам.

Яшчэ будучы чыноўнікам, ён заняўся прыватнай справай, наладзіўшы рэгулярнае суднаходства па Об і Іртышы, першае суднаходства такога роду ў Заходняй Сібіры. У 1845 (паводле іншых звестак у 1846) купіў і спусціў на ваду першы параход, абсталяваўшы яго сучасным рухавіком, прывезеным са Швецыі. Параходства ў асноўным займалася перавозкай дзяржаўных манапольных прадуктаў (алкаголь, соль, тытунь), размеркаванне якіх падпарадкоўвалася Козел-Паклеўскаму. У 1852 годзе ён падаў у адстаўку з дзяржаўнай пасады, цалкам прысвяціўшы сябе гандлю і будаўніцтву фабрык і шахт. Галоўнай крыніцай яго багаццяў было пасрэдніцтва і вытворчасць для забеспячэння войска (асабліва збожжам і мукой) і пасрэдніцтва ў пастаўках для войска, а таксама гандаль манапольнымі прадуктамі, асабліва вытворчасць і гандаль алкаголем. Ён практычна манапалізаваў вытворчасць і распаўсюджанне гарэлкі ў большасці паветаў Заходняй Сібіры і Пермскай губерні, з’яўляючыся арандатарам, а з 1860 г. уладальнікам большасці буйнейшых вінакурных заводаў. Яго часта называюць «гарэлачным каралём Урала», ён таксама вырабляў значную колькасць піўных дрожджаў, піва, віна і іншыя алкагольныя напоі. Вялікія аб’ёмы алкаголю прадаваў у Пецярбург і еўрапейскую частку Расіі.

Адкрыў першы фосфарны завод у Расіі, завод сернай кіслаты на Урале, шкляны завод (даваў 50 % вытворчасці шкла і посуду ў Заходняй Сібіры), фарфоравую фабрыку, дзевяць чыгунных заводаў і некалькі шахт, у тым ліку для здобычы золата і срэбра. У 18781882 гадах арандаваў адну з найбуйнейшых у Расіі смарагдавых шахт на Урале. На той момант ён быў найбуйнейшым прыватным горным прадпрымальнікам на Урале. Ён таксама пабудаваў у 1866 годзе сучасны вялікі паравы млын, які вырабляў 1150 тон у год, стаўшы найбуйнейшым вытворцам мукамольных вырабаў у Заходняй Сібіры.

Быў адным з асноўных акцыянераў будаўніцтва чыгункі Цюмень — Екацярынбург і Сібірскага камерцыйнага банка. Ён развіў сетку крам і складоў, асабліва корчмаў, але таксама адкрыў буйныя ўнівермагі ў Табольску і Цюмені. Ён пашырыў сваю флатылію на Обі і Іртышы да трох параходаў і дзясяткаў барж і вяслярных лодак, з’яўляючыся лідарам транспарту на абедзвюх рэках да канца 1950-х гадоў.

Галоўным цэнтрам і месцам жыхарства Казелаў-Паклеўскіх было мястэчка Таліца на Урале. Там ён жыў з жонкай Анэляй з Рымшаў, з якой меў чатырох дзяцей: Альфонса, Вінцэнта, Яна, Ганну.

Козел-Паклеўскі ахвяраваў значныя сумы на сацыяльныя мэты, асабліва ахвяраваў вялікай польскай грамадзе ў Сібіры. Ён заснаваў некалькі дзясяткаў бальніц і школ, таксама бясплатную ядальню для бедных у Табольску ў 1868 г., якая дапамагала галоўным чынам сыльным (у тым ліку паўстанцам з 1863—1864 гадоў), заснаваў таксама дзіцячы прытулак у Омску. Ён быў галоўным фундатарам каталіцкіх касцёлаў у Табольску, Пермі (1875), Томску, Екацярынбургу (1884) і Омску. У 1890 годзе ён заснаваў праваслаўную царкву ў вёсцы Дзямарына пад Чалябінскам. Ён прымаў на свае фабрыкі ссыльных паўстанцаў, выратоўваючы іх ад цяжкай працы.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць
  • Malejko J., Koziell-Poklewski (Koziełło-Paklewski) Alfons (1809—1890), [w:] Polski Słownik Biograficzny, t. t. 14, Wrocław — Warszawa — Kraków 1968—1969, s. 621.
  • Kuczyński A., Syberia. 400 lat polskiej diaspory, Wrocław: Atla 2, 1998.
  • Ostrowski L., Wkład Polaków w rozwój i przemysłowe zagospodarowanie Syberii, «Zesłaniec: pismo Rady Naukowej Zarządu Głównego Związku Sybiraków» (61), 2014, s. 93, ISSN 1426-2126.
  • Skubnewski W.A., Dom Handlowy «A.F. Poklewskiego-Koziełła Następcy», «Zesłaniec: pismo Rady Naukowej Zarządu Głównego Związku Sybiraków» (29), 2007, s. 25, ISSN 1426-2126, OCLC 999161959.

Спасылкі

правіць