Ізумруд
Ізумруд, таксама Смарагд, — каштоўны камень 1-га класа. Буйныя бездэфектныя ізумруды (смарагды) густога тону вагой ад 5 карат цэняцца даражэй за алмазы.
Ізумруд | |
---|---|
Ізумруд з Бразіліі | |
Формула | Be3Al2(SiO3)6 |
Прымесь | Fe2O3, V2O3, Cr2O3 |
Сінгонія | Гексаганальная |
Колер | Зялёны, жаўтавата-зялёны |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Празрысты, напаўпразрысты |
Цвёрдасць | 7,5 - 8,0 |
Спайнасць | Недасканалая |
Злом | Ракавісты, няроўны |
Шчыльнасць | 2,69 - 2,78 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1.576 – 1.582 |
Ізумруд з'яўляецца празрыстай разнавіднасцю берылу, афарбаванай у травяніста-зялёны колер аксідам хрому ці аксідам ванадыю, часам з дамешкам аксіду жалеза (паўднёваафрыканскія ізумруды). Цвёрдасць ізумруду складае 7,5—8 адзінак па шкале Моаса (цвёрдасць алмазу — 10).
Ідэальны ізумруд — празрысты камень раўнамерна размеркаванага насычанага колеру. Галоўны крытэрый якасці ізумруду — яго колер, на другім месцы — празрыстасць. Натуральныя ізумруды (смарагды) амаль заўсёды маюць расколіны і трэшчыны.
Штучныя ізумруды
правіцьШтучныя ізумруды падобныя да натуральных камянёў, але шчыльнасць і паказчыкі праламлення ў іх ніжэйшыя, чым у прыродных. Адрозніваюць іх пры дапамозе адфільтраванага ультрафіялетавага выпраменьвання (360 нм), на якое сапраўдны ізумруд не рэагуе, а сінтэтычны выяўляе люмінесцэнцыю каштанава-карычневага колеру. Гэта праблема была вырашана і запатэнтавана Беларускім НПЦ па матэрыялазнаўстве НАН, дзе спецыялістам таксама атрымалася ўпершыню вырасціць рэдкі чырвоны ізумруд[1][2], які здабываюць толькі ў ЗША.
Задачу сінтэзу ізумруду з другой паловы XIX стагоддзя спрабавалі вырашыць спецыялісты некалькіх краін. Першыя ўдалыя вопыты адносяцца да 1888 года (Францыя), але паўнавартасны штучны ізумруд быў атрыманы толькі ў 1935 годзе ў Германіі фірмай «ІГ-Фарбеніндустры» і атрымаў назву «ігмеральд» — па першых літарах назвы фірмы і англійскага «emerald» — ізумруд. З 1940 года амерыканцы наладзілі прамысловую вытворчасць «ігмеральду».
Атрымліваецца вырошчваць сінтэтычныя ізумруды досыць вялікіх памераў. Тэхналогія гэтай вытворчасці трымаецца пад сакрэтам, тым не менш тэхнагенныя ізумруды атрымліваюць у Германіі, Францыі, Расіі і Беларусі[3]. У наш час распрацаваны прамысловыя метады сінтэзу ізумруду, які не адрозніваецца ад прыроднага колерам, а якасцю перавышаюць яго. Тым не менш кошт сінтэтычнага ізумруду на міжнародным рынку застаецца ў дзясяткі разоў ніжэйшым за кошт прыроднага.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Беларускія вучоныя ўпершыню вырасцілі рэдкі чырвоны смарагд Telegraf.by
- ↑ Белорусские ученые впервые искусственно вырастили красный изумруд БЕЛТА (руск.)
- ↑ Кітайскія кампаніі зацікавіліся беларускімі ізумрудамі.(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ізумруд
- Изумруд(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Изумруд Архівавана 31 ліпеня 2014. // Символы, знаки, эмблемы: Энциклопедия / авт.-сост. В. Э. Багдасарян, И. Б. Орлов, В. Л. Телицын; под общ. ред. В. Л. Телицына. — 2-е изд. — М.: ЛОКИД-ПРЕСС, 2005. — 494, [1] с., [16] л. цв. ил. (руск.)
- Калумбія — зямля ізумрудаў
- Ілюстрацыі: [1], [2]