Альфрэд Рэдль
Альфрэд Рэдль (ням.: Alfred Redl; 14 сакавіка 1864, Лемберг, Аўстра-Венгрыя — 25 сакавіка 1913, Вена, Аўстра-Венгрыя) — аўстрыйскі афіцэр контрразведкі, начальнік агентурнага аддзялення выведальнага бюро генеральнага штаба, палкоўнік, начальнік штаба 8-га пражскага ваеннага корпуса, родам з Львова. Кіраваў ваеннай контрразведкай Аўстра-Венгрыі напярэдадні Першай сусветнай вайны, славіўся ўкараненнем у выведвальную практыку перадавых тэхнічных сродкаў, аднак у гісторыю шпіянажу ўвайшоў як адзін з самых цынічных падвойных агентаў.
Альфрэд Рэдль | |
---|---|
Alfred Redl | |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1864 |
Месца нараджэння | Львоў |
Дата смерці | 25 мая 1913 (49 гадоў) |
Месца смерці | Вена |
Бацька | Franz Redl[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Аўстра-Венгрыя |
Род войскаў | Аўстра-Венгерская армія |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1903 годзе Рэдль быў завербаваны варшаўскім аддзяленнем расійскай разведкі пад пагрозай агалоскі яго гомасексуальных сувязяў. На працягу дзесяці гадоў выдаваў расійскаму камандаванню аўстрыйскіх агентаў у Пецярбургу, а таксама перадаў план аўстрыйскага ўварвання ў Сербію. Гэтыя дзеянні дазволілі сербам з поспехам супрацьстаяць аўстрыйцам на пачатковым этапе сусветнай вайны (да паўмільёна забітых з аўстрыйскага боку).
Пасля сыходу з контрразведкі быў выпадкова выкрыты сваім былым падначаленым, які адсочваў размеркаванне ценявых фінансавых патокаў, якія накіроўваліся з Расіі ў Вену. Яго выдала дробязь — забыты ў таксі футляр ад складанага ножыка. Асцерагаючыся выкрыцця і быўшы цяжка хворым на сіфіліс, Рэдліх застрэліўся. Імператар Франц Іосіф быў шакаваны гэтай падзеяй, а ў венгерскай прэсе гэты інцыдэнт справакаваў буру абурэння адсутнасцю патрыятызму і распушчанасці нораваў венскіх ваенных.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Palmer, Alan. Twilight of the Habsburgs: The Life and Times of Emperor Francis Joseph. Atlantic Monthly Press, 1997.