Альхесіраская канферэнцыя

Альхесіраская канферэнцыя праходзіла ў іспанскім горадзе Альхесірас з 16 студзеня па 7 красавіка 1906 года. Яна была скліканая па патрабаванні Германіі з тым, каб вырашыць лёс Танжэрскага крызісу[1][2]. Апынуўшыся на канфэрэнцыі ў міжнароднай ізаляцыі, Германія была вымушана пайсці на саступкі адносна экспансіі ў Марока.

Альхесіраская канферэнцыя
Аб зацвярджэнні еўрапейскага ўмяшання ў Марока пасля Першага мараканскага крызісу
Пасол Марока ў Іспаніі эль-Хадж эль-Макры, падпісвае дагавор на канферэнцыі ў Альхесірасе 7 красавіка 1906 года
Пасол Марока ў Іспаніі эль-Хадж эль-Макры, падпісвае дагавор на канферэнцыі ў Альхесірасе 7 красавіка 1906 года
Дата падпісання 7 красавіка 1906
Месца падпісання
Змацаванне пячаткай 18 чэрвеня 1906
Бакі  Германская імперыя
 Аўстра-Венгрыя
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Брытанская імперыя
 Трэцяя французская рэспубліка
 Расійская імперыя
 Іспанія
 ЗША
Італія Каралеўства Італія
 Марока
 Нідэрланды
 Швецыя
Партугалія Партугалія
 Бельгія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дакумент аб закрыцці канферэнцыі, падпісаная муніцыпальнымі ўладамі.

Ход падзей

правіць

Францыю на канферэнцыі падтрымалі Вялікабрытанія, Італія і Расія, на баку Германіі выступіла толькі Аўстра-Венгрыя. Пазіцыі краін тлумачыліся наступнымі меркаваннямі:

  • Вялікабрытанія баялася ўзмацнення немцаў на поўначы Марока, так як гэта магло пагражаць яе інтарэсам у Гібралтарскім праліве. Зусім нядаўна было падпісана англа-французскае пагадненне 1904, па якім Францыя і Брытанія абяцалі адзін аднаго падтрымліваць ва ўсіх канфліктах.
  • Італія падтрымала Францыю, для таго, каб Францыя ў будучыні падтрымала Італію, калі апошняя пачне вайну супраць Асманскай імперыі (гл.: Італа-турэцкая вайна).
  • Расія падтрымала Францыю, выконваючы саюзны абавязак перад ёй, так як па заявах саміх жа расійскіх дыпламатаў, Расія не мела палітычнай цікавасці да Марока. Аднак, акрамя саюзнага доўгу, Расія выконвала абяцанне, дадзенае Мікалаем II французскаму ўраду ў адказ на аказаны ім ціск на французскіх банкіраў ў справе хуткага заключэння знешняй пазыкі, неабходнай Расіі для падтрымання фінансавай стабільнасці ў перыяд хваляванняў 1905—1907 гадоў[3].

Псіхалагічны ціск на немцаў падчас канферэнцыі аказваў ўвайшоўшы ў Гібралтарскі праліў брытанскі флот. Усталяванне французскага пратэктарата над Марока было адкладзена. Пяць гадоў пасля Францыя і Германія зноў схвоснуліся па пытанні аб кантролі над гэтай стратэгічна размешчанай тэрыторыяй (гл.: Другі мараканскі крызіс).

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Esthus, Raymond A, Theodore Roosevelt and the International Rivalries (1970) pp 88–111
  • Jakob Bretschger: Die Marokko-Konferenz Algeciras 1906. Dissertation Universität Bern, 1912[4].
  • Bernhard von Bülow, Denkwürdigkeiten, 1930-31 (Ediz. Ital. Memorie, Mondadori, Milano 1930-31, 4 volumi. Vol. I: Dalla nomina a Segretario di Stato alla Crisi Marocchina, Vol. II: Dalla Crisi Marocchina alle dimissioni da Cancelliere, Vol. III: Guerra Mondiale e catastrofe, Vol. IV: Ricordi di gioventù e diplomazia).
  • Maurice Paléologue, Un grand tournant de la politique mondiale 1904-1906 (Ediz. Ital. Una svolta decisiva della politica mondiale 1904-1906, Mondadori, Milano, 1934).
  • Alan John Percival Taylor, The Struggle for Mastery in Europe 1848-1918, Oxford, Clarendon Press, 1954 (Ediz. Ital. L'home Europa delle grandi potenze. Da Metternich a Lenin, Laterza, Bari, 1961).
  • Michael Balfour, The Kaiser and his Times, 1964 (Ediz. Ital. Guglielmo II e i suoi tempi, Il Saggiatore, Milano, 1968).
  • Niall Ferguson, Pity The of War, 1998 (Ediz. Ital. La Verità taciuta, Corbaccio, Milano, 2002 ISBN 88-7972-404-5).
  • Gianpaolo Ferraioli, Politica e diplomazia in Italia tra il XIX e XX secolo, Rubbettino, Catanzaro, 2007 ISBN 88-498-1697-9.
  • Carlo Sforza, l'italia dal 1914 al 1944, quale io la vidi, Mondadori, Roma, 1945.

Заўвагі

правіць
  1. Algeciras Conference. Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 21 жніўня 2015.
  2. The Algeciras Conference of 1906. History Learning Site (1 мая 2012). Праверана 7 March 2014.
  3. Коковцов В.Н.. Глава I. Ухудшение, финансового положения страны. — Обсуждение Финансовым Комитетом представления И. П. Шипова о приостановлении золотого размена... | Румянцевский музей. rummuseum.ru. Праверана 22 жніўня 2017.
  4. Jakob Bretschger, Die Marokko-Konferenz Algecieras 1906, Zürich 1913

Спасылкі

правіць