Альхесі́рас (ісп.: Algeciras (España)) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Кадыс, у складзе аўтаномнай супольнасці Андалусія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Кампа-дэ-Гібралтар. Займае плошча 86 кв. км. Насельніцтва 116 417 чалавек (на 2010 год). Адлегласць 120 км да адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.

Горад
Альхесірас
Algeciras (España)
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Раён
Каардынаты
Мэр
Томас Эрэра Арміга
2007 (ІСРП)
Плошча
86 км²
Вышыня
20 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
116417 чалавек (2010)
Этнахаронім
Algecireño, ña
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+34) 956/856
Паштовыя індэксы
11200-11209
Аўтамабільны код
CA
Афіцыйны сайт
algeciras.es (ісп.)
Альхесірас на карце Іспаніі
Альхесірас (Іспанія)
Альхесірас

Альхесірас — найбуйнейшы порт на поўдні Іспаніі. Уваходзіць у дзясятку «сусветных портаў» Еўрасаюза з грузаабаротам больш за 50 млн т/год. У структуры грузаабароту пераважаюць кантэйнерныя грузаперавозкі. Пры прапускной здольнасці звыш 3 млн кантэйнераў у год займае першае месца ў Міжземнамор'і па аб'ёму кантэйнерных перавозак.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць