Аляксандр Іванавіч Руцкі

Аляксандр Іванавіч Руцкі (1904—1985) — беларускі спецыяліст у галіне электратэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1945), прафесар (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Аляксандр Іванавіч Руцкі
Дата нараджэння 21 лютага 1904(1904-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 1985
Род дзейнасці інжынер, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, дэкан
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізіка-матэматычнае аддзяленне, 1926), Ленінградскі электратэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя станцы, сеткі і сістэмы», 1934)[1].

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1934—1941 і з 1946, энергетычны факультэт, кафедра «Электрычныя станцыі», у 1946—1971 — загадчык кафедры, адначасова дэкан факультэта, з 1971 — прафесар-кансультант)[1].

Памёр у 1985 годзе[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне ланцугоў са сталлю і іх прымяненне ў разліках магнітных ланцугоў; электрадынамічная стойкасць і аэрадынамічная стабільнасць токаправодзячых канструкцый з гібкімі правадамі; абсталяванне электрастацый і падстанцый[1].

Узнагароды правіць

Узнагароды: званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1954), ордэн Чырвонай Зоркі (1944) і інш[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Руцкі Аляксандр Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.] . — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 647.
  • Творческое наследие профессора Руцкого Александра Ивановича (к 100-летию со дня рождения) // Известия высших учебных заведений и энергетических объединений СНГ. Энергетика. — 2004. — № 1. — С. 87—90.