Аляксандр Аляксандравіч Кураеў

Аляксандр Аляксандравіч Кураеў (нар. 11 снежня 1937, Саратаў, Расія) — спецыяліст у галіне фізічнай электронікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1982).

Аляксандр Аляксандравіч Кураеў
Дата нараджэння 11 снежня 1937(1937-12-11) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёэлектронікі», кваліфікацыя «Фізік-даследчык», 1960; аспірантура, 1962).

Працаваў у Саратаўскім дзяржаўным універсітэце (1962—1966), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1966, факультэт радыётэхнікі і электронікі, кафедра інфармацыйных тэхналогій радыётэхналогій, прафесар, у 1981—1992 — загадчык кафедры вылічальных метадаў і праграмавання, 1992—2014 — кафедры антэн і ўстройстваў ЗВЧ).

Навуковыя інтарэсы: асновы тэорыі электрычных лангцугоў; электронныя і квантавыя прыборы ЗВЧ; электрамагнітныя палі і хвалі.

Узнагароды

правіць

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1999).

Бібліяграфія

правіць
  • Теоретическое исследование оптимальных процессов взаимодействия мощных элекронных потоков с электромагнитными полями : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.04 / Кураев Александр Александрович. — Москва, 1979.
  • Основы теории, расчета и оптимизации современных электронных приборов СВЧ / М. П. Батура, А. А. Кураев, А. К. Синицын. — Минск, 2007.
  • Мощные приборы СВЧ. Методы анализа и оптимизации параметров / А. А. Кураев. — Москва, 1986.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Кураеў Аляксандр Аляксандравіч / А. І. Болсун // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 40—41.
  • Кураев Александр Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 373.
  • Кураев Александр Александрович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники : история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 79—81.