Аляксандр Андрэевіч Ляхаў

Аляксандр Андрэевіч Ляхаў (нар. 7 ліпеня 1962, г. п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання — генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“» (г. Гомель).

Аляксандр Андрэевіч Ляхаў
Нараджэнне 7 ліпеня 1962(1962-07-07) (59 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (эканаміст), аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны.

Працаваў інжынерам вопытна-метадычнай партыі, інжынерам нарматыўна-даследчай партыі, начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы трэста «Захаднафтагеафізіка» (г. Гомель), галоўным бухгалтарам, намеснікам генеральнага дырэктара па фінансава-эканамічных пытаннях вытворчага аб’яднання «Захаднафтагеафізіка», намеснікам генеральнага дырэктара па фінансавых і эканамічных пытаннях, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах аб’яднання «Беларуснафта», першым намеснікам генеральнага дырэктара, генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“» (г. Гомель).

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га, 6-га і 7-га скліканняў.

Аўтар публікацый па эканоміцы геолагаразведачнай вытворчасці.

УзнагародыПравіць

Мае падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Гомельскага аблвыканкама.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, медалём «За працоўныя заслугі», знакам «Ганаровы нафтавік», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, Рэчыцкага райвыканкама, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля.

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Гомельскай вобласці — 2011» у намінацыі «Лідар»[1].

Зноскі