Аляксандр Вячаслававіч Драган

Аляксандр Вячаслававіч Драган (нар. 1975, г. Брэст, БССР) — беларускі спецыяліст у галіне машыназнаўства, сістэм прывадаў і дэталей машын, тэхналогіі машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (2000), дацэнт (2004).

Аляксандр Вячаслававіч Драган
Дата нараджэння 1975
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў сям’і вядомага вучонага Вячаслава Драгана, які доўгі час ён быў першым прарэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (БрДТУ)[1].

У 1997 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і паступіў у аспірантуру Інстытута надзейнасці машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2000 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук па спецыяльнасці 05.02.02 «Машыназнаўства і дэталі машын». У 2000 годзе, адразу пасля абароны дысертацыі, вярнуўся ў БрДТУ[1][2].

Працоўную дзейнасць ва ўніверсітэце пачаў з пасады малодшага навуковага супрацоўніка навукова-даследчага сектара. Працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры тэхналогіі машынабудавання Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, у 2006—2009 гадах — яе загадчыкам. У 2009—2018 гадах — дэкан машынабудаўнічага факультэта ўніверсітэта[2].

З 2018 па 2020 год займаў пасаду рэктара БрДТУ, пакуль не быў вызвалены ад займаемай пасады 20 кастрычніка 2020 года за падтрымку студэнтаў універсітэта падчас пратэстаў у Беларусі[3].

Зноскі

  1. а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  2. а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  3. После акции солидарности в БрГТУ девять студентов попали в список на отчисление (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.