Аляксандр Канстанцінавіч Бокій

савецкі і расійскі футбаліст і трэнер

Аляксандр Канстанцінавіч Бокій (нар. 3 мая 1959, г. Ліда) — футбаліст і футбольны трэнер.

Футбол
Аляксандр Канстанцінавіч Бокій
Нарадзіўся 3 мая 1957(1957-05-03)[1] (67 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1974—1975 Хімік (Гродна) 27 (1)
1976 Дынама Стаўрапаль[d] 20 (0)
1978—1980 Дынама Масква 18 (0)
1982—1986 Лакаматыў Масква 203 (11)
1987—1990 Спартак Масква 41 (0)
1990—1992 Сігма Оламаўц[d] 48 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

Шлях у вялікі футбол пачынаў у шчучынскай ДЮСШ, адкуль ў 1972 годзе перайшоў у гродзенскую спартыўную школу. Праз два гады 17-гадовы хлопец быў прыняты ў каманду майстроў гродзенскага «Хіміка», за якую адыграў няпоўных два сезона. Усяго ў рамках першынстваў СССР за «Хімік» правёў 27 матчаў і забіў 1 мяч.

Пасля Хіміка кар’ера гульца развівалася па ўзыходзячай: «Дынама» Стаўрапаль, «Дынама» Масква, «Лакаматыў» Масква, «Спартак» Масква, «Сігма» Аломоўц, ЧСФР і іншыя клубы. У вышэйшай лізе чэмпіянату СССР правёў 59 матчаў. У складзе маскоўскага «Спартака» стаў двухразовым чэмпіёнам СССР (1987, 1989). У 1978 годзе быў уключаны пад № 3 у спіс 33-х лепшых футбалістаў СССР, а на наступны год правёў 5 гульняў за алімпійскую зборную каманду СССР[2].

Зноскі