Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі
Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі (нар. 4 чэрвеня 1977, в. Куцавічы, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
4 чэрвеня 1977 (47 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 4 чэрвеня 1977 года ў вёсцы Куцавічы Ашмянскага раёна. Беларус. У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «геаграфія і біялогія», у 2004 годзе Акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «менеджмент у сферы адукацыі», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працоўную дзейнасць пачынаў настаўнікам біялогіі сярэдняй школы № 6 г. Смаргоні. Пасля праходжання службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працаваў метадыстам інфармацыйна-метадычнага цэнтра ўпраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, дырэктарам агульнаадукацыйнай сярэдняй школы № 1 г. Смаргоні, намеснікам старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.
З 2011 года ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце: узначальваў упраўленне культуры, працаваў першым намеснікам, у далейшым, начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі, з 2018 года — начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі.
20 сакавіка 2020 года прызначаны старшынёй Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта.