Навасёлкаўскі сельсавет (Ашмянскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Навасёлкі.
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 457 |
Плошча | 69,0[1] км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Куцавіцкі сельсавет у складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. Цэнтр — вёска Куцавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі, сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1457 чалавек[3], з іх 91,4 % — беларусы, 5,8 % — палякі, 1,7 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Гольшанский сельсовет
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.