Гальшанскі сельсавет
Гальша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гальшаны.
Гальшанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 46 (33 вёсак і 13 хутароў)[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Гальшаны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2011) | 2 622[1] |
Плошча | 163,27[1] км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Барунскага сельсавета, 23 сакавіка 1964 года — тэрыторыя скасаванага Доргішкаўскага сельсавета, 15 снежня 1997 года — тэрыторыя скасаванага Семярніцкага сельсавета. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутар Карлаўшчына[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2842 чалавекі[4], 93,2 % — беларусы, 4,8 % — палякі, 1,0 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ а б в Гольшанский сельсовет
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Об упразднении сельских населенных пунктов Ошмянского района(недаступная спасылка)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.