Маркіня́та[1] (трансліт.: Markiniata, руск.: Маркинята) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гальшанскага сельсавета.

Вёска
Маркінята
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 40 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Аўтамабільны код
4
Маркінята на карце Беларусі ±
Маркінята (Беларусь)
Маркінята
Маркінята (Гродзенская вобласць)
Маркінята

Гісторыя

правіць

На ўскраіне вёскі, на левым беразе ракі Клява знаходзіцца курганны могільнік: 7 насыпаў вышынёю 6—8 м (абследавала ў 1974 г. А. Калечыц, раскапаны 4 курганы). Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены рэшткі пахаванняў на грунце і ў гаршчках, а таксама сякеры, ромбападобныя і ланцэтападобныя наканечнікі коп’яў, нажы, шпоры, спражкі, бронзавыя ўпрыгожанні і дэталі конскай збруі. Датуецца 10—12 ст., адносіцца да культуры ўсходнелітоўскіх курганоў.

Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Гальшанскага сельсавета[2], да 15 снежня 1997 года — у склад Семярніцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Маркіня́ты
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).

Літаратура

правіць
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал.: В. В. Гетаў [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — 702 с.; іл.